Беражы цяпло і святло – зямля нам будзе ўдзячна!

 

Беражы цяпло і святло – зямля нам будзе ўдзячна!

Общество
12.11.2020
584

У дзяржаўнай установе адукацыі Яслі-сад №15 г. Смаргоні прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму дню энергазберажэння.

З выхаванцамі сярэдніх і старшых груп былі праведзены гутаркі Чаму трэба берагчы святло, цяпло і ваду”, Як беражліва ставіцца да электрычнасці, Урокі Берагошы”, Простыя правілы эканомных і беражлівых”, “Прыгоды лямпачкі. У ходзе гутарак дзеці даведаліся пра тое, як можна эканоміць энергарэсурсы дома і ў дзіцячым садзе і пра тое, якую ролю адыгрывае эканомія энергіі ў захаванні экалогіі Зямлі. Удзельнічаючы ў сюжэтна-ролевых і дыдактычных гульнях Наш дом, Памочнікі чалавека”, “Бытавая тэхніка ў доме выхаванцы яшчэ раз замацавалі правілы абыходжання з электрапрыборамі.

З выхаванцамі старэйшай групы №5 дарослыя правялі квэст-гульню Яго Вялікасць электрычнасць і прынц Ток, а выхаванцы старэйшай групы №4 даведаліся шмат цікавага на занятку У гасцях у беражлівай кропелькі.

Дзеці другіх малодшых груп не засталіся ў баку. Для дзяўчынак і хлопчыкаў быў паказаны міні-спектакль Азбука Берагошы.

Усе выхаванцы ясляў-сада сумесна з бацькамі прынялі актыўны ўдзел у выставе малюнкаў пад дэвізам: Беражы цяпло і святло зямля нам будзе ўдзячна! У сваіх творах яны адлюстравалі, якім чынам можна і трэба эканоміць спажыванне розных энергарэсурсаў.

На працягу ўсіх мерапрыемстаў дзеці даведваліся, як можна самому зберагчы энергію і захаваць прыроду. Мы ўпэўнены, што ўсе атрыманыя дзецьмі веды будуць выкарыстоўвацца імі ў паўсядзённым жыцці.

2.jpg

3.jpg

4.jpg

6.jpg

7.jpg

8.jpg

5.JPG

Алена Траскоўская,

музычны кіраўнік  ДУА “Яслі-сад №15 г.Смаргоні”.