Школьны лагер «Сонейка»
У перыяд восеньскіх канікул на базе СШ №1 быў арганізаваны лагер «Сонейка» з дзённым знаходжаннем дзяцей. На працягу ўсёй змены дзеці былі ўцягнуты ў калейдаскоп розных падзей.
Традыцыйна першы дзень у лагеры – гэта дзень знаёмства. Перш за ўсё дзецям распавялі аб правілах паводзін у лагеры, правялі практычны занятак “Мае дзеянні ў выпадку ўзнікнення пажару”. Для лепшага знаёмства і стварэння добрага настрою з выхаванцамі лагера праведзена гульня з элементамі трэнінгу “Будзем знаёмыя”, спартыўна-гульнёвая праграма “Смялей, хутчэй, далей”, віктарына “Самыя, самыя”. Рабятам сумаваць не прыйшлося.
У дзень творчасці прайшоў конкурс “Сваімі рукамі”. Майстэрства, сілу, спрыт праявілі дзеці ў гульні-спаборніцтве «Казачная спартландыя».
Выхаванцы лагера “Сонейка” сустрэліся з начальнікам інспекцыі па справах непаўналетніх Смаргонскага РАУС Аксанай Цыганковай на тэму “Жыццё - не гульня. Другога шанца не будзе”. У ходзе сустрэчы з дзецьмі былі абмеркаваны пытанні захавання правілаў дарожнага руху, меры асабістай адказнасці пры абыходжанні з каштоўнымі рэчамі, асаблівасці прафілактыкі траўматызму. Асаблівая ўвага была ўдзелена неабходнасці захавання навучэнцамі правілаў бяспекі на вуліцы ў цёмны час сутак, наяўнасці святлоадбівальных элементаў.
Экалагічны дзень лагера запомніўся гульнёй “Сінічкін дзень”, творчай майстэрняй пад назвай “Другое жыццё пакунка”.
Экскурсіі сталі традыцыйнымі ў аздараўленчым лагеры “Сонейка”. Рабяты пабывалі ў дзіцячай бібліятэцы, дзе пазнаёміліся з творчасцю Сяргея Міхалкова.
У апошні дзень лагера прайшла творчая майстэрня па стварэнні аб'ёмнай кампазіцыі “Птушка шчасця”, святочны канцэрт “Адпачылі весела!”, выступленне членаў клуба чарлідынга “Восеньскі перапалох”, конкурс малюнкаў “Бывай, лагер!”
Вольга АЎГУСЦІНОВІЧ,
дырэктар лагера “Сонейка” СШ № 1.