Баль Усіх святых у парафіі Св. Яна-Паўла ІІ.
Кожны год у парафіі Святога Яна-Паўла ІІ адбываецца ўрачыстае мерапрыемства – Баль Усіх Святых. У гэты дзень католікі ўсяго свету адзначаюць адно з галоўных святаў – Дзень Усіх Святых.
8 лістапада ў парафіі Св. Яна-Паўла ІІ вернікі таксама згадвалі ўсіх тых, хто, прыняўшы ў сваё сэрца Бога, аддаў сваё жыццё за веру. Актыўны ўдзел бралі ва ўрачыстасцях дзеці. Яны мелі магчымасць прыйсці на Імшу ў строях Святых, блізкіх ім па духу, якія служаць добрым прыкладам у жыцці. Былі на свяце Святая Юзэфа, Святая Ядзвіга, Святая Марыя, Святы Антоній, Святая Тэрэза і іншыя.
Ксёндз - пробашч Яўген Учкуроніс прадстаў у вобразе апекуна парафіі – Святога Яна-Паўла ІІ. А ксёндз - вікарый Віталь Валюк – у вобразе Святога Казіміра.
Людзей аб’яднала шчырая малітва, цудоўныя спевы, адчуванне адзінства духу. Дзеткі сваёй прысутнасцю і спевамі падарылі ўсім цудоўны настрой і вялікую радасць у сэрцах.
Ульяна ШАРОВА,
вучаніца 11 класа СШ №6.