Дзень маці ў яслях-садзе №10

 

Дзень маці ў яслях-садзе №10

Общество
13.10.2020
2636
У календары святаў існуе адна асаблівая дата, прысвечаная самаму важнаму ў жыцці для кожнага з нас чалавека, - маме. У Беларусі Дзень маці адзначаецца ў гэтым годзе 25-ы раз.

изображение_viber_2020-10-12_10-18-05.jpg

У яслях-садзе №10 стала добрай традыцыяй адзначаць гэтае свята Тыднем маці. На працягу тыдня праводзяцца мерапрыемствы, накіраваныя на выхаванне павагі і клопату да маці, жадання дапамагчы сваім мамам і зрабіць ім нешта прыемнае. Дзеці разглядаюць ілюстрацыі пра сям'ю, прафесіі мам, разгадваюць загадкі, развучваюць вершы, чытаюць творы па дадзенай тэматыцы, гуляюць у сюжэтна-ролевыя, дыдактычныя гульні, спяваюць песні.

IMG-2160.jpg

IMG-2163.jpg

1.jpg

Выхаванцы старшай групы прынеслі ў дзіцячы сад фотаздымкі сваіх любімых мам. З дапамогай выхавальнікаў быў зроблены калаж «Мая мама - самая лепшая на свеце». Дзеці з задавальненнем разглядалі фотаздымкі сваіх мам, з любоўю і пяшчотай распавядалі пра іх, называлі іх ласкавымі, пяшчотнымі словамі. Вядома ж, ні адно свята не абыходзіцца без падарункаў. Выхаванцы старшай групы вырашылі намаляваць у падарунак сваім матулям іх партрэты. З якой любоўю і стараннем дзеці малявалі сваіх мам! Партрэты атрымаліся прыгожымі і яркімі. Падарункі, намаляваныя з такой любоўю, прыйдуцца мамам да спадобы. А выхаванцы сярэдняй групы зрабілі сваім каханым мамам сэрцайкі. Пры іх вырабе дзеці праявілі не толькі творчасць, але і ўклалі часцінку сваёй душы. Сэрцайкі атрымаліся ва ўсіх розныя, вельмі прыгожыя і цікавыя, бо кожнае дзіця старалася парадаваць сваю маму.

IMG-2166.jpg

общ.jpg

Наталля МУРАШКА,

намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада №10.

Статьи по теме: