Сярэдняя школа №5 г. Смаргоні – адзіная школа ў горадзе, дзе навучэнцы могуць вывучаць прадметы. Сёння на аддзяленні працуе калектыў з 12 настаўнікаў і канцэртмайстраў, якія забяспечваюць працу музычных факультатываў на высокім узроўні.
Школа музычнай накіраванасці
Нашы дзеці навучаюцца гульні на 6 музычных інструментах: фартэпіяна, баян, акардэон, балалайка, домра, флейта. Гэта разнастайнасць дазваляе навучэнцам творча развівацца ў аднародных і змешаных ансамблях, удзельнічаць у музычным жыцці школы і горада.
У школе існуюць тры узорных калектыву: аркестр рускіх народных інструментаў, хор «Глорыя» і вакальная студыя «ГОЛОСоК». Кожны педагог на працягу ўсяго навучальнага года працуе над тым, каб зацікавіць дзяцей сваім прадметам, дапамагчы вучням раскрыць свае музычныя здольнасці.
За апошнія 5 гадоў навучэнцамі заваявана 115 дыпломаў рознай ступені на гарадскіх, раённых, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах і фестывалях.
Дзеці і настаўнікі не спыняюцца на дасягнутых выніках, а разам ідуць наперад да новых перамог.
Валянціна РУСЕЦКАЯ,
настаўнік музыкі
сярэдняй школы № 5 г. Смаргоні.