Школьныя валанцёры ў бібліятэцы

 

Школьныя валанцёры ў бібліятэцы

Общество
17.09.2020
702

Слова “валанцёр” мае лацінскае паходжанне і даслоўна азначае “дабраволец, які паступае па ўласнай волі”. Валанцёр – гэта чалавек, які аддае свае сілы,  дабрыню і час бязвыплатна другім людзям.

У СШ №5 валанцёрскі рух працуе вельмі актыўна. Два гады таму вучні (цяпер ужо сёмых класаў) выбралі сабе кірунак: дапамагаць бібліятэкам горада ў захаванні кніг. У вольны час дзеці падклейваюць кнігі і часопісы, атласы, сшываюць  газеты, сартыруюць  перыёдыку па нумарах.

Нядаўна вучні 7 ”Г” класа пабывалі ў філіяле “Гарадская бібліятэка № 3”. Бібліятэкар Ірына Краўчанка правяла з дзецьмі практычныя заняткі па захаванні кніжнага фонду “Будзь здарова, кніга!”. Праслухаўшы рэкамендацыі спецыяліста, вучні правільна рамантавалі кнігі, а таксама праціралі кніжныя паліцы і расстаўлялі кнігі ў алфавітным парадку. Такое супрацоўніцтва спадабалася як бібліятэкару, так і дзецям.

IMG-0076b7344fa5c0b50c641d77784308cb-V.jpg

IMG-126bf745d78a029bb2b9a081bca0ce44-V.jpg

IMG-16173c861ac2681da36bceac32c055c7-V.jpg

IMG-cdff458a37bb69fee0f993325faf230b-V.jpg

Наталля КУДАШ,

класны кіраўнік 7 ”Г” класа СШ №5.