Паважаныя работнікі і ветэраны бібліятэчнай сферы Смаргоншчыны!
Прыміце сардэчныя віншаванні з прафесійным святам.
Гэты дзень сімвалізуе прызнанне грамадствам і дзяржавай высокай ролі бібліятэк як цэнтраў захавання, прымнажэння неацэннай культурнай і навуковай спадчыны.
Бібліятэкі сёння - гэта не толькі сховішчы шэдэўраў сусветнай літаратуры, навуковых прац, але і аўтарытэтны цэнтр духоўных зносін і вольнага часу.
Выказваем падзяку ўсім работнікам бібліятэк за іх карпатлівую працу, бязмежную адданасць любімай справе і штодзённае імкненне быць карыснымі. Жадаем усім добрага здароўя, шчасця, дабрабыту і творчага натхнення.