Кранальная мелодыя першага званка

 

Кранальная мелодыя першага званка

Общество
01.09.2020
1971

У гэтым навучальным годзе маленькая Каця Страх упершыню пачула гукі школьнага званка. Яна – вучаніца 1”А” класа. Яе бацькі, Наталля і Міхаіл, выхоўваюць чатырох дзетак. Трое з іх вучацца ў першай школе і адзін дашкольнік.

IMG_6144.JPG

Да Веры Жылко на першавераснёўскую лінейку прыехалі бабуля і дзядуля ажно з Бабруйска.  Падтрымаць першаклашку. 

IMG_6151.JPG

…Мелодыя школьнага званка. Такая простая, але надзвычай кранальная. Яна дае старт у новае жыццё, напоўненае ведамі, сяброўствам і адкрыццямі. Першы званок празвінеў у СШ №1.

IMG_6267.JPG

IMG_6223.JPG

IMG_6213.JPG

У гэтай установе адукацыі – новы кіраўнік. Самую старэйшую навучальную ўстанову горада ўзначаліла Аксана Дунай, якая дагэтуль працавала дырэктарам у Сінькоўскай сярэдняй школе.

IMG_6221.JPG

IMG_6246.JPG

Цяпер у першай школе будуць навучацца 633 вучні, у тым ліку 70 – першакласнікаў і 38 адзінаццацікласнікаў. Выпускнікі школы 2020 года парадавалі сваіх педагогаў: з 21 – 17 сталі студэнтамі ВНУ і 4 – сярэднеспецыяльных устаноў.  З шасці вучняў, якія займаліся ў педагагічным класе, – чацвёра сталі студэнтамі ўстаноў педагагічнага профілю.

IMG_6225.JPG

IMG_6172.JPG

IMG_6191.JPG

IMG_6229.JPG

IMG_6235.JPG

IMG_6255.JPG

IMG_6259.JPG

Са словамі віншавання  новы дырэктар школы Аксана Дунай звярнулася да вучняў, педагогаў і бацькоў: “Першага верасня – свята блізкае для кожнага з нас. З яго пачынаецца шлях у свет ведаў. Не губляйце бадзёрасці духу і веры ў заўтрашнім дні”.

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.