25 ліпеня – Дзень пажарнай службы
Паважаныя работнікі і ветэраны раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях!
Прыміце шчырыя і сардэчныя віншаванні з прафесійным святам!
Аб вашай працы заўсёды гавораць з павагай і падзякай, бо вы абралі для сябе нялёгкую, але высакародную справу - першымі прыходзіць на дапамогу людзям, якія трапілі ў бяду. Пераадольваючы небяспеку і рызыкуючы сабой, вы ратуеце самае каштоўнае - чалавечыя жыцці.
Ваша карпатлівая штодзённая работа па папярэджанні пажараў, шпаркасць, выразнасць і зладжанасць дзеянняў разлікаў пры ліквідацыі ачагоў агню нязменна выклікаюць захапленне і павагу жыхароў раёна.
Выказваем падзяку за выдатную службу і гатоўнасць неадкладна прыйсці на дапамогу тым, хто ў ёй мае патрэбу. Жадаем супрацоўнікам і ветэранам раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях моцнага здароўя і дабрабыту, поспехаў, бадзёрасці духу і аптымізму. Міру і дабра вам і вашым сем'ям!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.