Адпачынак з карысцю

 

Адпачынак з карысцю

Общество
10.07.2020
618

Лета… Доўгачаканая і любімая пара года і дзяцей, і дарослых. Усім здаўна вядома, што лета – гэта пара адпачынку. Але адпачынак кожны разумее па-свойму: хтосьці загарае на спякотным сонейку, купаецца ў цёплых рачных хвалях, а хтосьці да сёмага поту працуе на агародзе з мэтай атрыманння добрага ўраджаю або зранку і да змяркання  прападае ў лесе, збіраючы ягады і грыбы.

А вучні 8 класа Жодзішкаўскай СШ вырашылі летам не проста адпачыць, а з карысцю. З 15 чэрвеня па 9 ліпеня ў школе працаваў лагер працы і адпачынку “Тынэйджар” (англ. teenager - падлетак -  юнак або дзяўчына ва ўзросце ад 13 да 19 гадоў). Сем падлеткаў на аснове дагавору па арганізацыі дзейнасці лагера працы і адпачынку  працавалі ў філіяле “Жодзішкі” УПП “Смаргонскі камбінат хлебапрадуктаў”: фарбавалі водаэмульсіённай фарбай плот на збожжасховішчы ў Сыраватках. Час працы для іх быў вызначаны: з 9.30 да 13.30. За працу кіраўніцтва філіяла “Жодзішкі” выплаціла ім грашовыя сродкі згодна з актам выканання работ і расцэнак, якія дзейнічаюць.

коллаж 1.jpg

У лагеры працы і адпачынку для дзяцей было наладжана трохразовае харчаванне. Усе падлеткі падчас працы былі забяспечаны маскамі, рабочымі пальчаткамі, антысептыкам, піццявой вадой. Штодзень перад пачаткам рабочага дня з імі праводзіўся інструктаж па тэхніцы бяспекі.

А другой палове дня падлеткаў чакалі цікавыя мерапрыемствы: гульня-падарожжа “Кактэйль захапленняў”, ярмарка ідэй і прапаноў “Хто, калі не я?”, фестываль інсцэніраванай песні “Песні маёй Радзімы” і шмат іншых. Прымаючы актыўны ўдзел у мерапрыемствах, дзеці змаглі паказаць сябе з розных бакоў: яны і выдатныя акцёры, і таленавітыя мастакі, і сапраўдныя спартсмены, а самае галоўнае, - яны шчырыя, адкрытыя і зацікаўленыя ва ўсіх пачынаннях.

За час адпачынку ў лагеры падлеткі змаглі яшчэ больш з’яднацца. За гэтыя васямнаццаць дзён яны сталі адной дружнай і працавітай сям’ёй, якая ўмее не толькі працаваць да поту, але і адпачываць у ахвоту.

Таццяна ВЫСОЦКАЯ,

выхавальнік лагера працы і адпачынку.