Самым разгарам цёплага сонечнага лета адзначаецца Купалле – адно з найстаражытнейшых народных святаў, прысвечаных сонцу і росквіту зямлі, з якім звязана шмат дзіўных легенд і паданняў.
У пошуках папараць-кветкі
7 ліпеня ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сольскі яслі-сад” адбылося фальклорнае свята "Купалле". Гэта мерапрыемства праводзілася з мэтай далучэння выхаванцаў да беларускай культуры і традыцый, а самае галоўнае – падарыць дзецям святочны настрой.
На свята да выхаванцаў завіталі Іван і Купалінка. Іван пазнаёміў дзяцей з гісторыяй ўзнікнення свята, распавядаў пра тое, адкуль яно пайшло, купалінка пазнаёміла дзяцей з традыцыямі святкавання, а таксама навучыла дзяўчат плесці вянкі, якія затым пускалі на ваду.
На пряцягу ўсяго свята гучалі беларускія песні: “Весялуха”, “Беларусачка”, Купалінка”, “Ой рана на Івана”. Вялікую радасць і азарт у дзяцей выклікалі народныя гульні. Прыемна было назіраць, як старанна малелькія выхаванцы бегалі навыперадкі і стараліся перадаць эстафету сваім сябрам.
Не запамятаваў завітаць у госці да нас і Лясун, які дапамог запаліць купальскае вогнішча.
Але самым галоўным цудам гэтага свята з'яўляўся пошук папараць-кветкі. Паводле легенды, яна квітнее ўсяго адну ноч у годзе, - у ноч на Івана Купала. Каму пашчасціць знайсці папараць-кветку, таго чакае шчасце і багацце, спраўдзяцца самыя запаветныя мары. Кожны, хто знайшоў кветку, загадаў жаданне.
Наперадзе яшчэ шмат цёплых летніх дзён, і мы спадзяёмся, што для нашых выхаванцаў яны прынясуць шмат новых сюрпрызаў і радасці.
Вольга ШУЛЮК,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
ДУА “Сольскі яслі-сад”.