Віншуем вас з прафесійным святам - Днём пагранічніка!
З даўніх часоў ахова рубяжоў Айчыны лічылася справай асабліва ганаровай і адказнай, якая давяралася толькі лепшым воінам. Гісторыя ведае нямала прыкладаў, калі менавіта пагранічнікі прымалі на сябе першы ўдар ворага, не шкадавалі сваіх жыццяў дзеля свабоды і незалежнасці сваёй Радзімы.
Упэўнены, што нашых землякоў, якія прысвяцілі сябе пагранічнай службе, як і раней, будуць адрозніваць мужнасць, прынцыповасць і прафесіяналізм, узорнае выкананне службовага абавязку. Вялікай удзячнасці заслугоўваюць ветэраны пагранічнай службы, якімі па праву ганарыцца ўся наша краіна. А закладзеныя імі слаўныя баявыя традыцыі годна працягвае цяперашняе пакаленне абаронцаў межаў.
Выказваем вам падзяку за вернасць прысязе, мужнасць і высокі прафесіяналізм. Добрага здароўя, шчасця, міру і дабрабыту вам і вашым блізкім!