Занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі сумесна з аддзелам працы і працоўных адносін правялі семінар на базе ліцейна-механічнага завода
Семінар падрыхтавалі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі сумесна з упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, а адкрыла яго галоўны санітарны ўрач Смаргонскага раёна Марына Турэйка.
Аб арганізацыі аховы працы на ліцейна-механічным заводзе коратка расказаў намеснік галоўнага інжынера па ахове працы і экалогіі ЛМЗ Уладзімір Станкевіч.
Урач-гігіеніст Ірына Цыбульская распавяла пра асноўныя патрабаванні да ўтрымання вытворчай тэрыторыі, памяшканняў, працоўных месцаў, абсталявання, вентыляцыйных сістэм, асвятлення, водазабеспячэння і г. д.
Выступленне Галіны Сухадольскай, галоўнага спецыяліста аддзела працы і працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама тычылася арганізацыі прафілактычнай работы па недапушчэнні няшчасных выпадкаў на вытворчасці.
Фельчар-валеолаг цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Алена Кундро акцэнтавала ўвагу ўдзельнікаў семінара на здаровым ладзе жыцця, прафілактыцы шкодных звычак, правільным харчаванні, фізічнай актыўнасці, адмове ад курэння, злоўжывання алкаголем.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.