4 сакавіка - Дзень міліцыі

 

4 сакавіка - Дзень міліцыі

Общество
04.03.2023
571
Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны органаў унутраных спраў!

1.jpg


Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны органаў унутраных спраў Смаргоншчыны!

Прыміце шчырыя віншаванні з нагоды Дня міліцыі!

Будні і святы вашай прафесіі напоўнены трывожнымі званкамі, бяссоннымі начамі, выездамі на месцы здарэнняў, праблемамі і клопатамі грамадзян, якія трапілі ў бяду. Вы з гонарам несяце цяжкую і небяспечную штодзённую службу.

Дзякуючы назапашанаму вопыту і ведам супрацоўнікі ўнутраных спраў Смаргоншчыны забяспечваюць належны ўзровень грамадскай бяспекі ў раёне, упэўнена кантралююць абстаноўку, здольны абараніць людзей ад любых злачынных замахаў, тым самым ствараюць спрыяльныя і камфортныя ўмовы жыццядзейнасці насельніцтва.

Асаблівыя словы падзякі адрасуем ветэранам органаў унутраных спраў. Іх аўтарытэт і вопыт з‘яўляюцца для цяперашніх вартавых парадку стымулам працаваць добрасумленна і эфектыўна.

У гэты святочны дзень жадаем вам моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі і плённай дзейнасці на карысць нашай Радзімы. Міру, дабра, шчасця вам і вашым сем’ям.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.