Мой Палац паэзіяй завецца…

 

Мой Палац паэзіяй завецца…

Общество
27.01.2020
1515
У рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна” ў СШ №7 адбылася сустрэча з журналістам, паэтэсай, членам Саюза пісьменнікаў, лаўрэатам літаратурнай прэміі імя Цёткі (Алаізы Пашкевіч) Алай Страшынскай (Клемянок).

3.JPG

Падчас сустрэчы, якую арганізавалі і правялі вучні 8 “В” класа разам з Інгай Бублевіч, Ала Леанідаўна адказала на разнастайныя пытанні вучняў, якія зацікавіліся яе біяграфіяй і творчасцю.

У яе чацвёра сыноў. На пытанне, ці перадала яна ім свой талент складання вершаў, паэтэса адказала станоўча. Аднак дапоўніла, што прафесійна займаўся гэтым толькі старэйшы сын Антон. Таксама, як і маці, ён пайшоў у журналістыку, пісаў вершы, многія з якіх увайшлі ў калектыўны зборнік паэзіі.

Ала Леанідаўна расказала, што рыхтуе да выдання кнігу прозы “Мемуары на развітанне”. Па словах аўтара, яна нікуды не збіраецца выязджаць, а ў кнігу з такой назвй ўвойдуць ўспаміны гумарыстычных падзей, якія адбыліся са знаёмымі і блізкімі ёй людзьмі.

1.JPG

Былая журналістка газеты “Светлы шлях” Ала Страшынская вядзе блог на сайце Гродзенскага аддзялення Саюза пісьменнікаў і працуе ў Смаргонскім цэнтры творчасці дзяцей і моладзі, дзе ўзначальвае гурток юных журналістаў. Усіх жадаючых вучняў сёмай школы паэтэса таксама запрасіла далучыцца да заняткаў у гуртку. Дарэчы, найбольш удалыя творы гурткоўцаў раённая газета размяшчае на спецыяльна адведзенай старонцы - у кожнага юнага таленавітага аўтара ёсць магчымасць пачаць тут свае першыя крокі да літаратурнага Алімпу.

Сустрэча з Алай Клемянок праляцела вельмі хутка. Хочацца верыць, што пасля сустрэчы вучні нашай школы будуць ганарыцца тым, што жывуць у адным горадзе са славутай зямлячкай, паэзію якой чытаюць і любяць не толькі ў Смаргоні, але і далёка за  межамі.

Марыя ГОВІЧ, настаўніца рускай мовы і літаратуры СШ № 7. 

Статьи по теме: