І фінансіст, і псіхолаг…

 

І фінансіст, і псіхолаг…

Люди Сморгонщины
09.02.2020
1874
Акно службовага кабінета ў будынку “Цёплага дома”, дзе працуе Людміла Чуясава, выходзіць на знаёмы ёй з дзяцінства двор, з аднаго боку якога знаходзіцца дзевяціпавярховы жылы дом, а з другога – гімназія. У гэтым доме і цяпер жывуць бацькі Людмілы Антонаўны.
IMG_5983.JPG

Пасля заканчэння школы №4 Людміла Чуясава паступіла ў інстытут на фінансавы факультэт, атрымала прафесію фінансіста. Дзяўчына за гэты час паспела выйсці замуж і нарадзіла сына. І паколькі ў Мінску з жыллём няпроста, таму Чуясавы рашылі пераехаць у Смаргонь, дзе хутка вырашылі кватэрнае пытанне.

Напачатку з працаўладкаваннем на пасаду фінансіста не атрымалася, Людміла Антонаўна 6 гадоў адпрацавала вядучым бухгалтарам на агрэгатным заводзе. Потым быў кароткі перыяд працы ў “Аграпрамбанку”, з якога перайшла ў размешчаны непадалёку “Белпрамбудбанк”. Працавала з юрыдычнымі асобамі, мела справу з валютай, крэдытамі. Так неўпрыкмет мінулі 13 гадоў. Потым пачалося скарачэнне штатаў, пад якое трапіла і Людміла Чуясава.

Вакантных месцаў не было. Але аднойчы Людміле Чуясавай патэлефанавала начальнік мясцовай падатковай інспекцыі Ірына Карабінская і прапанавала часова замяніць работніцу, якая пайшла ў дэкрэтны водпуск. Так Людміла Антонаўна трапіла ў аддзел па спагнанні плацяжоў з юрыдычных асобаў.

З кастрычніка мінулага года Людміла Чуясава працуе ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва “Цёплы дом”. Дырэктар гэтай установы Марына Нікалайчык якраз шукала спецыяліста з фінансавай адукацыяй, а ў Людмілы Антонаўны да таго ж і багаты вопыт работы ў гэтай сферы. Цяпер яна спецыяліст па сацыяльнай рабоце ў аддзяленні сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі. У яе абавязкі ўваходзіць прыём і разгляд заяў ад пажылых людзей, якім неабходна матэрыяльная дапамога. Вядома ж, трэба быць і псіхолагам – кожнага чалавека выслухаць, падтрымаць. І ў Людмілы Чуясавай гэта атрымліваецца, бо яна камунікабельная, адказная і нераўнадушная да чужых праблем жанчына.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

Статьи по теме: