Дзень роднай мовы прайшоў у лагеры “Вясёлка”

 

Дзень роднай мовы прайшоў у лагеры “Вясёлка”

Лето 2023
08.06.2022
1540
Цікава і з карысцю прайшоў Дзень роднай мовы ў аздараўленчым лагеры “Вясёлка” Сыраваткінскіх ясляў-сада – базавай школы.

На  гэты дзень была замоўлена экскурсія ў этнаграфічны музей сярэдняй школы №6 г. Смаргоні.

Каля помніка Ф. Багушэвіча.jpg

Каля помніка Ф. Багушэвіча.

Пераступіўшы парог музея, мы быццам  перанесліся ў часе і аказаліся ў даўнейшым жылым пакоі, дзе знаходзіліся знаёмыя і не зусім знаёмыя нам рэчы: ліхтары і прасы, прыгожыя саматканыя дываны, маслабойка, лапці, даўнейшыя шафы, кажухі і шмат іншых рэчаў.

Папоўніўшы свой багаж новымі ведамі аб жыцці і занятках нашых продкаў, мы адправіліся ў гарадскі парк, дзе наведаліся да помніка Францішка Багушэвіча, заснавальніка беларускай сучаснай літаратуры. Весела правялі час на розных гульнёвых атракцыёнах парку.

Атрымаўшы шмат станоўчых эмоцый, у добрым настроі дзеці вярталіся ў лагер. А пасля абеду дзяўчынкі і хлопчыкі замацавалі свае веды, адказваючы на пытанні віктарыны “Родная мова, цудоўная мова…”

Падчас правядзення экскурсіі.jpg

Падчас правядзення экскурсіі.

Разам з Мядзведжай акадэміяй.jpg

Разам з Мядзведжай акадэміяй.


Людміла РАМАНОЎСКАЯ,

выхавальнік аздараўленчага лагера

“Вясёлка”.