Журы адзначыла дыпломам кожны калектыў. А вось уладальнікамі першага месца сталі артысты ўзорнага тэатральнага калектыву “Жаронцы” Ракаўскага цэнтра народнай творчасці. Другое месца падзялілі батлеечны тэатр “Валошкі” з Магілёва, народны аматарскі тэатр “Батлейка” з Ліды і народны лялечны тэатр “Батлейка” Мірскага дзяржаўнага каледжа. На трэці месцы – народны тэатр лялек “Батлейка” з Залесся. Прыз глядацкіх сімпатый “Батлейка Хіт” атрымалі юныя батлейшчыкі з Магілёва.
Пераможцам батлеечнага фестывалю сталі батлеечнікі з Ракава, “бронза” – у залескіх артыстаў
Культура
11.01.2025
Галіна АНТОНАВА.
Фота аўтара.