“Чароўны свет батлейкі” зіхаціць у Смаргоні

 

“Чароўны свет батлейкі” зіхаціць у Смаргоні

Культура
11.01.2025
276

Батлейшчыкі з розных куткоў нашага рэгіёна з’ехаліся ў Смаргонь, каб паўдзельнічаць у ХІХ адкрытым рэгіянальным фестывалі батлеечных тэатраў  “Чароўны свет батлейкі”. Адбываецца свята  ў раённым Цэнтры культуры. Тут сабраліся батлеечныя артысты з Гродна, Ліды, Магілёва, Лагойска, Ракава, Міра, Залесся і Смаргоні.

изображение_viber_2025-01-11_14-07-08-213.jpg

изображение_viber_2025-01-11_14-07-08-548.jpg

изображение_viber_2025-01-11_14-07-09-003.jpg

Журы фестывалю ўзначаліў былы акцёр Мінскага абласнога тэатра лялек “Батлейка” Уладзімір Владыка (33 гады аддаў любімай рабоце). Конкурсныя выступленні таксама ацэньвалі актрыса Мінскага абласнога тэатра лялек “Батлейка” Таццяна Паўлючук, начальнік аддзела культуры Смаргонскага райвыканкама Таццяна Ражэва і медадыст метадычнага аддзела Смаргонскага РЦК  Вольга Крывянкова.

изображение_viber_2025-01-11_14-07-09-654.jpg

- Я не першы год тут. Прыемна бачыць знаёмыя твары. Гэта фестываль сяброў, людзей апантаных сваёй справай, якой усім нам трэба. Яна духоўная, яна народная, яна дае нам тое, чаго часта не хапае ў наш няпросты час,  - адзначыў Уладзімір Владыка, вітаючы ўсіх, хто сабраўся ў зале.

изображение_viber_2025-01-11_14-07-11-740.jpg

Старажыл сярод батлеечных калектываў – залеская “Батлейка”, якой больш за 40 гадоў. Ля вытокаў яе стварэння стаялі этнографы і мастакі – Алесь Лось і Яўгенія Ліс. Спектаклі па матывах містэрый, філасофскай, гістарычнай, этнаграфічнай накіраванасці, казкі і камедыі  – усё гэта залескія артысты ўвасобілі ў жыццё за чатыры дзясяткі гадоў. На сёлетнім фестывалі батлеечнікі прадставілі “Святую ноч”.

изображение_viber_2025-01-11_14-07-13-209.jpg

изображение_viber_2025-01-11_14-07-13-600.jpg

изображение_viber_2025-01-11_14-07-14-148.jpg

Пастаянныя ўдзельнікі фестывалю і ўзорны лялечны тэатр “Смаргонская батлейка” (цэнтр творчасці дзяцей і моладзі). Сёлета калектыву спаўняецца 11 гадоў. Штогод выхаванцы Іны Яновіч бліскуча выступаюць на розных імпрэзах. На гэты раз на сцэне РЦК юныя артысты прадставілі пастаноўку “Шукайце кветку папараць”.

изображение_viber_2025-01-11_14-07-17-594.jpg

изображение_viber_2025-01-11_14-07-18-242.jpg

изображение_viber_2025-01-11_14-07-18-672.jpg

изображение_viber_2025-01-11_14-07-19-158.jpg

изображение_viber_2025-01-11_14-07-12-792.jpg

Сярод удзельнікаў і супрацоўнікі Лагойскага гісторыка-краязнаўчага музея імя Канстанціна і Яўстафія Тышкевічаў. У музеі дзве батлейкі – стацыянарная і выязная. Музейшчыкі ставяць розныя спектаклі, у тым ліку калядныя і велікодныя. Часта выступаюць на розных імпрэзах, якія ладзяцца на Міншчыне. 

изображение_viber_2025-01-11_14-43-28-051.jpg

изображение_viber_2025-01-11_14-43-28-295.jpg

Не ўпершыню ў Смаргоні батлеечны тэатр “Валошкі” з Магілёва. Сваю пастаноўку “Рэпка на новы лад” на суд журы прадставілі магілёўскія батлеечнікі – настаўнікі і вучні са спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення. Юныя акцёры (нягледзячы на асаблівасці развіцця) справіліся са сваімі ролямі цудоўна.

изображение_viber_2025-01-11_14-07-14-550.jpg

изображение_viber_2025-01-11_14-07-14-910.jpg

изображение_viber_2025-01-11_14-07-15-795.jpg

изображение_viber_2025-01-11_14-07-16-247.jpg

изображение_viber_2025-01-11_14-07-17-052.jpg

Зноў у Смаргоні і пастаянныя фаварыты фестывалю – “Батлейка” з Ліды, якая працуе на базе раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Гэтым разам яны выканалі “Пяць танцаў для рыцара”.

изображение_viber_2025-01-11_14-07-10-276.jpg

изображение_viber_2025-01-11_14-07-10-930.jpg

изображение_viber_2025-01-11_14-07-11-353.jpg

изображение_viber_2025-01-11_14-07-15-350.jpg

изображение_viber_2025-01-11_14-43-28-532.jpg

изображение_viber_2025-01-11_14-43-28-756.jpg

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.

Статьи по теме: