Свята ў вёсцы Дзевятні

 

Свята ў вёсцы Дзевятні

Культура
23.07.2024
1608

Свята вёскі Дзевятні традыцыйна штогод у ліпені праводзяць работнікі філіяла «Жодзішкаўскі Дом культуры».

У гэтым годзе імпрэза праходзіла 21 ліпеня, як заўсёды, на свежым паветры. Жыхары вёскі – добразычлівыя людзі, якія любяцьі ўмеюць працаваць і адпачываць. Яны з нецярпеннем чакалі артыстаў, падрыхтавалі для іх выступлення сцэну, упрыгожаную галінкамі бярозы, кветкамі, паветранымі шарыкамі.

У святочным канцэрце прымаў удзел вядомы ў раёне і вобласці народны ансамбль песні «Вечарынка», кіраўніком якога з’яўляецца вядучая мерапрыемстваў, таленавітая спявачка Алена Давыдзенкава. Дарэчы, у лістападзе мінулага года споўнілася 20 гадоў, як калектыў ансамбля радуе гледачоў сваімі выступленнямі. Салісты пастараліся на славу. Госці свята з асалодай слухалі чароўныя галасы выканаўцаў. Большасць песень, жартоўных і душэўных, гучала на беларускай мове. З першых хвілін імпрэзы быў наладжаны цесны кантакт артыстаў з публікай. Усе разам танцавалі, падпявалі і дружна апладыравалі спевакам. Вельмі прыемна, што на мерапрыемстве прысутнічала шмат дзяцей.

Незабываемае ўражанне на гледачоў аказала выступленне дзіцячай вакальнай групы «ГаласОК». Аліна Рогач, Яраслаў Рогач, Ангеліна Дудзінская зачаравалі ўсіх сваімі спевамі.

Удзельнікам свята вельмі спадабалася выступленне музыканта Аляксандра Хвастэнкі, які прадэманстраваў віртуознае ўменне ігры на розных музычных інструментах.

Па просьбе аднавяскоўцаў я прачытала некалькі ўласных вершаў, прысвечаных роднай вёсцы.

Напрыканцы свята ўсіх чакаў сюрпрыз, які падрыхтаваў для сваіх аднавяскоўцаў новы жыхар вёскі, індывідуальны прадпрымальнік Казімір Сарачынскі. Ён запрасіў на свята Мядзведзя Сцёпу, які жартаваў з усімі, танцаваў, весяліў гледачоў.

Жадаючыя сфатаграфаваліся разам з артыстамі і мядзведзем на памяць.

Усе пакідалі свята з цудоўным настроем. Гэтаму садзейнічалі выдатная арганізацыя мерапрыемства, прафесіяналізм артыстаў і актыўны ўдзел жыхароў і гасцей вёскі ў яго правядзенні.

20240722_203328.jpg

20240722_203342.jpg

20240722_203353.jpg

Алена СУРВІЛА,

жыхарка Дзевятнёў

Статьи по теме: