18 красавіка у Міжнародны Дзень помнікаў і гістарычных мясцін варта Крэўскага замку, несучы сцяг з элементамі герба Ляліва, ганаровым маршам прайшла па вуліцах аграгарадка да назіральнай вежы на Юравай гары. Там гайдукі варты ўсталявалі гістарычны сцяг. У прыгожай рэканструкцыі прынялі ўдзел вучні мясцовай школы.
Крэўская варта ганаровым маршам прайшла ад замка да Юравай гары
Культура
18.04.2024
Сяргей ЮРЭВІЧ
Фота аўтара