Аўтэнтычная “Кужэліца”

 

Аўтэнтычная “Кужэліца”

Культура
08.04.2024
635
Фальклорны калектыў «Кужэліца» з 2013 года працуе на базе Сінькоўскага Дома культуры, але яго вытокі нашмат глыбейшыя. Сваю творчую дзейнасць ён пачынаў у 1949 годзе пры Шутавіцкім сельскім Доме культуры.   

4.jpg

За высокі мастацкі ўзровень і выканальніцкае майстэрства ў 1992 годзе яму было прысвоена званне “народны”. “Калектыў з’яўляецца носьбітам традыцый па адраджэнні святочнай каляндарнай абраднасці. У нашым рэпертуары - песні святаў народнага календара, сямейна-бытавога напрамку, беларускія народныя песні. Стаўку робім на аўтэнтычнасць, на мясцовыя адметнасці. Многія песні перанялі ад былых удзельнікаў калектыву, большасці з якіх ужо няма ўжывых.  У нашым сшытку таксама сабраны тэсты песень ад мясцовых жыхароў – з вёсак Сівіца, Загор’е, Ласавічы, - адзначае Наталля Руткоўская, кіраўнік калектыву. – Але апошнім часам мы вырашылі разнастаіць рэпертуар, дадалі вясёлых, кірмашовых песень, прыпевак”.

2.jpg

У 2022 годзе ў сувязі са змяненнем складу калектыву народны фальклорны калектыў вёскі  Шутавічы быў перайменаваны ў народны фальклорны калектыў “Кужэліца”.

Адкуль такая незвычайная назва? Як сцвярджае Наталля Руткоўская, слова “кужэліца” яны прыдумалі самі. За аснову ўзялі назву рэчкі Кужэц, якая працякала ў Загор’і. Цяпер яе назва захавалася і ў незвычайным выглядзе: фальклорны калектыў нават такім чынам захоўвае мясцовую гісторыю.

IMG_9723.JPG

IMG_0987.JPG

 “Кужэліца” – пастаянны ўдзельнік раённых і абласных святаў, а таксама конкурсаў. У  2023 годзе быў адзначаны  дыпломам лаўрэата II ступені V міжнароднага конкурсу мастацтваў “Ключы да таленту”, а на  IV міжнародным фестывалі мастацтваў “Вёска fest” стаў лаўрэата I ступені.

Галіна АНТОНАВА

Фота аўтара.

Интересные и актуальные новости Сморгонского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

 #Новости_Светлы_Шлях

 

 

Статьи по теме: