Калядоўшчыкі ў хату свята нясуць
Работнікі клуба і бібліятэкі з Лешчанят кожны год прыходзяць у госці да вяскоўцаў. “Трацыцыя калядаваць у нас даўняя. Я пераехала ў Лешчаняты ў 1990 годзе. І з таго часу кожны год разам з культарганізатарам Ірынай Найдзіч мы ладзім Каляду. Праўда, я думаю, гэты абрад існаваў і раней, - кажа Наталля Трацяк, загадчыца філіяла “Лешчаняцкі сельскі клуб”. - Раней мы не толькі пехатой хадзілі, але і на конях ездзілі па навакольных вёсках. У нашай камандзе былі музыкі-самавучкі. На жаль, нікога з іх не засталося ўжывых… А мы стараемся падтрымліваць даўнюю традыцыю”.
Звычайна калядоўшчыкі загадзя абзвоньвалі вяскоўцаў, каб папярэдзіць, што завітаюць у госці з каляднымі песнямі. Сёлета вырашылі ісці без папярэджвання, каб людзей не напружваць думкай, што даць калядоўшчыкам у якасці аплаты. “Але ўсё роўна многія знаходзілі шакаладку ці каўбаску для нас і не выпускалі з дому, пакуль мы не прымем падарунак, - усміхаецца Наталля Іванаўна. – Прыемна ад таго, што мы падымаем настрой вяскоўцам. Усе людзі дзякавалі, прасілі, каб калядоўшчыкі і ў наступным годзе не міналі іх хат”.
Галіна АНТОНАВА.
Фота з архіва Лешчаняцкага СК.
Интересные и актуальные новости Сморгонского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!