“Скокі ва ўсе бокі”. У Смаргоні праходзіць абласны конкурс танцавальных калектываў
Таму танцуюць на здароўе і з задавальненнем прымаюць удзел у абласным конкурсе танцавальных калектываў “Скокі ва ўсе бокі”, які праходзіць у Смаргоні.
Віталі ўдзельнікаў конкурсу намеснік начальніка ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама, старшыня журы конкурсу Сняжана Куратчык і начальнік аддзела культуры райвыканкама Таццяна Ражэва.
Танцавальныя спаборніцтвы праводзяцца з мэтай вывучэння, аднаўлення і захавання традыцыйнай танцавальнай культуры, развіцця і прапаганды харэаграфічнага мастацтва і сучаснай харэаграфіі, развіцця творчых здольнасцей дзяцей і моладзі Гродзенскай вобласці.
Конкурс праходзіць у намінацыях “Народны танец” і “Сучасны, эстрадны танец”.
На смаргонскай пляцоўцы сваё майстэрства прадстаўляюць калектывы з Гродна і 14 раёнаў Гродзеншчыны. Гонар Смаргонскага раёна адстойваюць узорны ансамбль танца “Вілляначка” дзіцячай школы мастацтваў імя Міхала Клеафаса Агінскага і ўзорны фальклорны гурт “Нальшчаначка” Жодзішкаўскай сярэдняй школы.
Глядзець яшчэ фота
Галіна АНТОНАВА.
Фота аўтара.