Народнаму цымбальнаму аркестру – 75!

 

Народнаму цымбальнаму аркестру – 75!

Культура
27.10.2023
3552
Самы старэйшы калектыў раёна - народны цымбальны аркестр імя Аляксанда Дзяругі - адзначыў 75-гадовы юбілей. Калектыў, які працуе на базе раённага Цэнтра культуры,  выступіў з канцэртам “Кранаючы струны душы”.

image-2023-10-27 20_59_41.jpg

image-2023-10-27 20_59_16.jpg

У 1948 годзе яго стварыў Аляксандр Дзяруга і з’яўляўся нязменным кіраўніком на працягу чвэрці стагоддзя. Дзякуючы высокаму творчаму энтузіязму музыкантаў і ўмеламу кіраўніцтву аркестр у 1964 годзе атрымаў званне “народны”.

Музыкі выступалі не толькі перад мясцовай публікай. Іх запрашалі на беларускае тэлебачанне, а таксама з канцэртамі за межы Беларусі. А кіраўнік атрымаў званне “Заслужаны дзеяч культуры БССР”.

У дзень 25-годдзя калектыву Гродзенскі аблвыканкам вырашыў прысвоіць цымбальнаму аркестру імя Аляксандра Анісімавіча Дзяругі. Гэта падзея адбылася, калі кіраваць калектывам пачаў цымбаліст Ольгерд Апановіч – былы выхаванец Дзяругі. Больш за 30 гадоў Ольгерд Іванавіч узначальваў аркестр. Некаторы час ім кіравала Ірына Гавіна. На працягу апошніх 15 гадоў кіраўніком калектыву з’яўляецца Вольга Грагоўская.

На юбілейным канцэрце прысутнічалі былыя ўдзельнікі калектыву. 

З юбілеем артыстаў павіншавала начальнік аддзела культуры райвыканкама Таццяна Ражэва і былая загадчыца аддзела культуры райвыканкама Соф’я Лазар.

image-2023-10-27 21_00_04.jpg

image-2023-10-27 20_59_55.jpg

image-2023-10-27 20_59_21.jpg

image-2023-10-27 20_59_21 (1).jpg

image-2023-10-27 20_59_19.jpg

image-2023-10-27 20_59_19 (1).jpg

image-2023-10-27 20_59_21 (2).jpg

image-2023-10-27 20_59_49.jpg

image-2023-10-27 21_00_13.jpg

image-2023-10-27 20_59_34.jpg

(Больш падрабязна пра творчую вечарыну чытайце ў папяровай версіі газеты).

 Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.

Интересные и актуальные новости Сморгонского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

 #Новости_Светлы_Шлях

 

Статьи по теме: