Дзве бібліятэчных аматарскіх літаратурна-музычных гасцёўні “Ліра” і “Сустрэчы” аб’ядналіся, каб адзначыць Тыдзень бацькоўскай любові. Актыўныя аматары літаратуры і паэзіі завіталі ва ўтульную атмасферу філіяла “Гарадская бібліятэка №1” на сустрэчу “Крыніца вечнай дабрыні”.
Тыдзень бацькоўскай любові адзначылі ў бібліятэцы
Удзельнікі сустрэчы “Крыніца вечнай дабрыні” у гарадской бібліятэцы №1
“Я музу параўнаў бы з роднай маці”, – так высока ацаніў сваю матулю Аркадзь Куляшоў. Вядучыя Зоя Дурэйка і Жана Карасевіч на працягу свята звярталіся да вобраза маці ў беларускай літаратуры.
Сваімі талентамі і здольнасцямі з гасцямі мерапрыемства падзялілася шматдзетная сям’я Ломаць, якія здымаюць вясёлыя відэаролікі на сямейным YouTube-канале “Три ломтика”. Дачка Мар’яна падарыла прыгожую песню аб маці.
Асобнай ноткай у творах беларускіх паэтаў гучыць тэма адносін дзяцей да сваіх дарагіх матуль. Выкананне дуэта сям’і Зяленя (дачка з маці) расчуліла прысутных сваімі спевамі.
Мама, маці, матуля! Словы гэтыя гучаць музыкай жыцця, мілагучнымі песнямі. Менавіта ёй прысвяціў свой верш і песню актыўны чытач Смаргонскай раённай бібліятэкі Мікалай Цітавец.
Вядучыя сустрэчы Зоя Дурэйка і Жана Карасевіч
Мікалай Цітавец чытае верш уласнага складання
Песня ў выкананні сям'і Зяленя
Юлія Жук,
загадчык аддзела маркетынгу і
сацыякультурнай дзейнасці
Смаргонскай раённай бібліятэкі.