“Знайсці сябе”. У гісторыка-краязнаўчым музеі адкрылася выстава заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Уладзіміра Церабуна

 

“Знайсці сябе”. У гісторыка-краязнаўчым музеі адкрылася выстава заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Уладзіміра Церабуна

Культура
22.09.2023
810
У Смаргонскі гісторыка-краязнаўчым музеі адбылося ўрачыстае адкрыццё  выставы “Знайсці сябе”, прысвечанай 50-годдзю творчай дзейнасці заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь, Ганаровага грамадзяніна Смаргонскага раёна, скульптара, графіка і мастака Уладзіміра Церабуна.  

 “2023 год для нашага вядомага земляка – знакавы на юбілейныя даты: 70 год таму маленькі Валодзя стаў першакаснікам, 55 гадоў таму – паступіў у Беларускі тэатральна- мастацкі інстытут, а 50 гадоў таму пачалася творчая дзейнасць яшчэ студэнта аддзялення “скульптуры”, - адзначыла вядучая імпрэзы Вольга Самаркіна.

Дарэчы, першая праца маладога скульптара – мемарыяльна-архітэктурны комплекс “Дальва” – была адзначана прэміяй Ленінскага камсамола БССР.

“У першую чаргу рабі тое, што дае асалоду жыцця, і што пасля цябе застанецца людзям…”, -   жыццёвае крэда Уладзіміра Церабуна. Майстра ўвесь час свае словы пацвярджае працай.

На выставе прадстаўлены кераміка, графіка, жывапіс, рабочыя мадэлі скульптур, бюсты вядомых людзей. Асобна на экспазіцыі прэзентуюцца няздзейсненыя праекты Уладзіміра Церабуна – таксама вельмі цікавыя для азнаямлення.

Адкрыццё выставы  “Знайсці сябе” - цудоўная нагода  для сустрэчы, магчымасць убачыць прафесійныя творы мастацтва, наблізіцца да майстэрства і талента, якія спалучаюцца ў асобе аднаго чалавека. Схадзіце ў музей. Выстава будзе працаваць да 22 кастрычніка.

Больш падрабязна пра адкрыццё выставы чытайце ў папяровай версіі газеты.

image-2023-09-22 20_21_01.jpg

image-2023-09-22 20_21_03 (1).jpg

image-2023-09-22 20_21_03 (2).jpg

image-2023-09-22 20_21_03 (3).jpg

image-2023-09-22 20_21_03.jpg

image-2023-09-22 20_21_04 (1).jpg

image-2023-09-22 20_21_04 (2).jpg

image-2023-09-22 20_21_04.jpg

image-2023-09-22 20_21_33.jpg

image-2023-09-22 20_21_39.jpg

image-2023-09-22 20_21_46.jpg

image-2023-09-22 20_21_53.jpg

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.