Свята сінькоўскіх гаспадынь: гастрафэст і песні для душы

 

Свята сінькоўскіх гаспадынь: гастрафэст і песні для душы

Культура
30.07.2023
3382

Тут няма прайграўшых. Толькі пераможцы. Бо хто ўдзельнічаў у брэндавым свяце беларускіх гаспадынь, якое ладзілася каля Сінькоўскага ДК, атрымаў не толькі  падарунак, але і добры зарад бадзёрасці на некалькі тыдняў уперад.

IMG_5862.JPG

Падчас адкрыцця свята гасцей вітала начальнік аддзела культуры райвыканкама Таццяна Ражэва: “Сінькоўкія жанчыны – сапраўдныя беларускія гаспадыні, яны гасцінныя, творчыя, маюць добрае пачуццё гумару і смачна гатуюць. Я прайшлася, паглядзела, якія на сталах кулінарныя шэдэўры. Усяго захацелася пакаштаваць”. Старшыня Сінькоўскага сельсавета Сяргей Пачыкоўскі адзначыў, што прыгатаваць смачную страву – гэта мастацтва. Гаспадыні, якія прадставілі свае таленты на свяце, гэта пацвярджаюць.

IMG_5858.JPG

IMG_5867.JPG

IMG_5873.JPG

IMG_5874.JPG

IMG_5881.JPG

“Такі фэст мы праводзім ужо ў сёмы раз, - расказвае Святлана Бабенка, рэжысёр Сінькоўскага ДК. – Кожная імпрэза мела сваю тэму. Сёлета у нас галоўная гераіня – Яе Вялікасць песня, а раней “гаспадарылі” і хлеб, і бульба, і кветкі.

Сінькоўшчына - песенны край. Тут заўсёды спявалі – і малыя, і дарослыя. Народныя і эстрадныя песні. Акцэнт на свяце мы робім на творчасці нашых людзей. Для ўдзельнікаў не ставілі мэту – заваліць стол стравамі, а папрасілі прыгожа яго аформіць, і каб прапанаваная страва абавязкова была пад любімую песню”. 

Спяваць, весяліцца за гасцінным сталом – даўняя традыцыя нашых продкаў. Стваралі святочную атмасферу сінькоўскія артысты, а таксама дзеці, якія наведваюць гурток сольных спеваў “Хвілінка”, артысты з Бялкоўшчынскага і Жодзішкаўскага ДК. А Сінькоўскі сельсавет выступіў спонсарам свята: падрыхтаваў для гаспадынь-удзельніц сувеніры, старанне жанчын адзначылі і культработнікі мясцовага ДК.  

IMG_5958.JPG

IMG_5934.JPG

IMG_5894.JPG

IMG_5904.JPG

IMG_5924.JPG

IMG_5948.JPG

Сярод актыўных удзельніц свята – Алена Жалевіч, стараста вёскі Паніззе.

IMG_5828.JPG

“Загадзя абмяркоўваем, якую страву хто рыхтуе, - удакладняе Алена Уладзіміраўна. - Выбіраем нешта святочнае. На гэты раз стаўку зрабілі на сучасную беларускую гаспадыню, таму і стравы – на сучасны манер: “Кветка сырна-бульбяна-мясная”, бульбяныя “шампіньёны”, піцца і дэсерт “Кучаравы хлопчык”.

IMG_5929.JPG

За сталамі ўдзельнікаў аказаўся адзіны мужчына - Расціслаў Сыракваш. “На свята прышоў разам з жонкай, яна – цудоўная гаспадыня, - не забывае пахваліць другую палавінку наш суразмоўца. - Выдатна гатуе маю любімую страву – галубцы. А на сённяшні святочны стол мы  прынеслі самаробны сыр і мясныя цукеркі, абаранкі з мясам”.

IMG_5917.JPG

68-гадовая Тамара Грывіцкая – яскравы прыклад добрай гаспадыні.  Жыве адна, восем гадоў як удава. Трымае вялікую гаспадарку: авечкі, свінні, куры, два сабачкі і  вялікі агарод.

“Раней я працавала поварам. Гатаваць моцна люблю. Гэта маё хобі. А фірменная страва – паляндвіца, - зазначае жанчына. - Праўда, сёння на свята прынесла пакаштаваць хатнюю каўбасу. Кожны год з радасцю прымаю ўдзел у імпрэзе. Люблю бываць у кампаніі вясёлых людзей. Такое свята – бальзам для майго сэрца і душы”.

IMG_5979.JPG

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.

Статьи по теме: