Магія Залесся: на Купалле сабраліся госці з розных рэгіёнаў Беларусі
Культура
08.07.2023
У Залессі прайшло народнае свята Купалле. У гуляннях прынялі ўдзел не толькі жыхары аграгарадка і бліжэйшых вёсак. Па традыцыі сюды прыехалі госці з іншых рэгіёнаў. Гэтым разам сярод шматлікіх удзельнікаў свята былі мінчане, брэстчане, маладзечанцы, смаргонцы, ашмянцы, вілейчане, салігорцы…
Цікавая тэатралізаваная дзея, рэжысёрам якога выступіла Аксана Ліс, зачаравала ўсіх літаральна з першых хвілін свята. Дадаў святочнага каларыту беларускі фолк-гурт Guda. Фаер-шоу прадставіў этна-тэатр Ketri.
Кульмінацыйным момантам свята стала распальванне купальскага вогнішча. Купальскі агонь быў такі яркі і высокі, што здавалася, дастане да неба. Завяршылася Купалле ў Залессі дыскатэкай пад адкрытым небам.










Галіна АНТОНАВА.
Фота аўтара.
Интересные и актуальные новости Сморгонского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!