Калядныя вячоркі з Алесем Чумаков
На сустрэчы ў музеі музыка пад гуслі спяваў па-беларуску калядныя песні краін свету, а слухачам прапанаваў адгадаць, адкуль песні родам. Пераможцы атрымалі прызы – флэшкі з еўрапескімі калядкамі ў выканні Алеся Чумакова і Таццяны Ячнай.
“Калядныя песні, калядная музыка, на мой погляд, - самая прыгожая ў свеце. Спяваюцца яны раз у год. Адзінае, пра што можна пашкадаваць, дык гэта тое, што перыяд Калядаў вельмі кароткі. Гэтыя песні яднаюць людзей па ўсёй планеце. Праз такія кампазіцыі вывучаюцца мовы, традцыцыі народаў, - кажа Алесь Чумакоў. - Чатыры гады таму мы з Таццянай Ячнай вырашылі запісаць калядную праграму пад гуслі. Можам пахваліцца, што маем на сваім рахунку два альбомы, адзін з іх запісалі зусім нядаўна.
Калядныя песні мы з Таццянай спяваем у цэрквах і касцёлах, не толькі ў Беларусі, але і за мяжой. І ў іншых месцах. Год таму нас запрасілі выступіць у Мар’іну горку, у звычайным бары. Мы заўважылі, што публіка не падрыхтавана слухаць нас. Каб прыцягнуць увагу слухачоў, вырашылі арганізаваць паб-квіз. І яны падтрымалі нашу прапанову. Усё атрымалася, як трэба. У такім фармаце ў гэтым сезоне мы правялі ледзь не палову сваіх выступленняў”.
Галіна АНТОНАВА.
Фота аўтара.