У «акенцах творчасці» – народныя таленты. Сваю канцэртную праграму прадставіў філіял «Лылойцінскі сельскі клуб»

 

У «акенцах творчасці» – народныя таленты. Сваю канцэртную праграму прадставіў філіял «Лылойцінскі сельскі клуб»

Культура
29.01.2022
4043
Кожны год жыхары аграгарадка Лылойці з нецярпеннем чакаюць канцэртную праграму, якую прадстаўляе Лылойцінскі сельскі клуб на традыцыйны раённы агляд-конкурс па ўсіх відах і жанрах аматарскай мастацкай творчасці “Распахнем акенца творчасці”.

Сёлета на суд журы і гледачоў была прапанавана канцэртная праграма “Маёй зямлі гаючыя крыніцы”, удзел у якой прынялі дзеці, моладзь і людзі больш сталага пакалення. Самадзейныя артысты спявалі і танцавалі, чыталі вершы і байкі. “Разынкай” канцэрта стала жартаўлівая мініяцюра “Жылі-былі…” ў выкананні Галіны Свірскай і Наталлі Тапуць.

Лылойцінскі сельскі клуб па-ранейшаму застаецца цікавым культурна-забаўляльным цэнтрам, які збірае пад сваім дахам людзей, неабыякавых да сваёй малой радзімы і культурнай спадчыны продкаў.

Апантаная гаспадыня “цэнтра” Наталля Тапуць са сваімі аднадумцамі-валанцёрамі праводзіць розныя мерапрыемствы для вяскоўцаў і гасцей Лылойцяў.

3.jpg

2.jpg

5.jpg

6.jpg

1.jpg

7.jpg

8.jpg

9.jpg

10.jpg

11.jpg

12.jpg

14.jpg

15.jpg

17.jpg

18.jpg

19.jpg

16.jpg

20.jpg

21.jpg

22.jpg

23.jpg

13.jpg

У этнаграфічным пакоі сабраны ўнікальныя рэчы – кросны, ручнікі, іншыя прадметы побыту, якія могуць зацікавіць не толькі не толькі аматараў даўніны, але і этнографаў.

24.jpg

25.jpg

26.jpg

27.jpg

28.jpg

29.jpg

30.jpg

31.jpg

32.jpg

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.