Смаргонская дзявочая група "МИССиЯ" паспяхова выступіла ў Мінску

 

Смаргонская дзявочая група "МИССиЯ" паспяхова выступіла ў Мінску

Культура
05.09.2021
3245
Напрыканцы жніўня ў спартыўна-культурным цэнтры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў прайшоў жнівеньскі форум педагагічных  работнікаў у сферы культуры “Адукацыя ў сферы культуры. Только эфектыўныя рашэнні”. Удзел у ім прыняў Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатоль Маркевіч.

240793.jpg

“Форум пачаўся з прадстаўлення выставачнай экспазіцыі аб дасягненнях і вопыце работы сістэмы адукацыі ў сферы культуры. З уступным словам выступіла начальнік аддзела ўстаноў адукацыі Міністэрства культуры Марына Юркевіч, - расказвае Наталля Ялфімава, дырэктар Смаргонскай школы мастацтваў імя Агінскага. - Удзельнікі форуму абмеркавалі найбольш актуальныя пытанні – ад формаў і спосабаў развіцця асобы дзіцяці, выхавання маральных каштоўнасцей да пераемнасці ў прафесіі. Падчас дакладаў неаднаразова гучала думка аб ролі настаўніка школы мастацтваў у выхаванні творчай і крэатыўнай моладзі, уклад у развіццё культуры Беларусі”.

Лепшыя педагогі краіны былі адзначаны граматамі рэспубліканскага ўзроўню. У канцэртнай праграме, якая была прадстаўлена ўдзельнікам форуму, выступілі смаргонскія артысты. Яны прайшлі сур’ёзны адбор. Ад Гродзенскай вобласці выступілі два калектывы – ансамбль народных інструментаў са Свіслачы і вакальная група “МИССиЯ” са Смаргоні (кіраўнік – Таццяна Елізарава, настаўніца школы мастацтваў імя Агінскага). Дзявочая група выканала песню на англійскай мове “My Lucky Day”.

“Нашы выхаванкі годна прадставілі Гродзенскую вобласць, – зазначыла Наталля Ялфімава. – Пасля канцэрта іх выступленне высока ацаніў Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатоль Маркевіч”.

Галіна АНТОНАВА.

Фота з архіва школы мастацтваў.

Статьи по теме: