«Абаронцы нашай зямлі праз стагоддзі»

 

«Абаронцы нашай зямлі праз стагоддзі»

Культура
05.02.2021
5981

Пад такой назвай 5 лютага адкрылася выстава мундзіраў у Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі.

IMG_0404.JPG

IMG_0314.JPG

- Яна прысвечана тым, хто стагоддзі таму знаходзіўся ва ўмовах пастаяннай жорсткай барацьбы з крыжацкай агрэсіяй і пад пагрозай мангола-татарскага нашэсця, хто мужна і рашуча бараніў родную зямлю ў 1812 годзе, хто служыў жывым прыкладам увасаблення ідэалаў вернасці і гонару, служэння і яднання, самаахвярнасці і адвагі ў Першую сусветную і Вялікую Айчынную вайну, - удакладніла вядучая імпрэзы Вольга Самаркіна.

IMG_0322.JPG

IMG_0349.JPG

IMG_0345.JPG

IMG_0336.JPG

IMG_0338.JPG

Наш зямляк Канстанцін Дземідовіч, які цяпер жыве ў Мінску, глыбока цікавіцца гісторыяй Беларусі. Ён – кіроўца клуба гістарычнай рэканструкцыі “І батальён 22 лінейнага палка ВКЛ”.

Канстанцін не толькі прывёз экспанаты для выставы, але і цікава распавёў пра кожны з іх. 

IMG_0411.JPG

IMG_0388.JPG

IMG_0409.JPG

IMG_0380.JPG

IMG_0378.JPG

На выставе прадстаўлены даспехі ваяроў Нальшчанскага княства ХІІІ стагоддзя, латныя даспехі рыцараў ХIV-XV стагоддзяў і крылатых гусараў ХVІІ стагоддзя,  мундзір пехацінца  7 пяхоты (часоў Тадэвуша Касцюшкі), а таксама ўнтэр-афіцэра Рускай Імператарскай Арміі і 18 уланскага палка (1812 год), сапёра Рускай Імператарскай Арміі часоў Першай Сусветнай вайны, палявая форма часоў Другой Рэчы Паспалітай і салдатаў рабоча-сялянскай савецкай арміі, якія прымалі ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне.

IMG_0357.JPG

У выставе таксама прымаў удзел рэканструктар Георгій Чушнік, магістар гістарычных навук.

IMG_0417.JPG

IMG_0308.JPG

Выстава будзе працаваць да 28 лютага.

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.