Бог стаў адным з нас, каб ператварыць нас у Сябе

 

Бог стаў адным з нас, каб ператварыць нас у Сябе

Культура
25.12.2020
1643
Умілаваныя! Сёлетнія Каляды мы сустракаем у вельмі складаны час. Паўсюль лунае эпідэмія, і людзі, перайшоўшы на дыстанцыйныя адносіны, перайшлі таксама ў жыццё, пазначанае колерамі боязі, бездапаможнасці і адчаю. Пандэмія – гэта вялікае выпрабаванне для нас. Аднак ні глабальная хвароба, ні крызіс, ні нейкае іншае ліха не можа зацміць Бога, які аб’яўляецца свайму народу.

2.png

Раство Езуса Хрыста ў бэтлеемскай стайні – гэта дар Неба чалавеку. Бог, Стварыцель і Валадар, стаўся адным з нас, не пагарджаючы вопраткай людскога цела.

Навошта Усемагутны споўніў такі дзівосны і незразумелы план? Адказ вельмі просты і складаны адначасова: Бог стаў адным з нас, каб ператварыць нас у сябе! Гэта і ёсць галоўнае пасланне Бэтлеемскай навіны – мы павінны стаць да Яго падобнымі. Быць падобным да Бога – гэта значыць любіць, а не забіваць; прабачаць, а не затойваць крыўду; падымаць, а не таптаць; распальваць, а не гасіць; дарыць надзею, а не красці яе.

Няхай жа святочны час Хрыстовага Нараджэння станецца для нас іскрай, якая запаліць у цемры нашага страху, адчаю і граху полымя святой надзеі! Надзеі, што з Богам мы пераадолеем усё! Святла Бэтлеемскай Зоркі ў вашыя дамы!

Ксяндзы-салезіяне парафіі Святога Міхала Арханёла.

Статьи по теме: