Духоўныя святыні Смаргоншчыны

 

Духоўныя святыні Смаргоншчыны

Культура
15.11.2020
1347

У абласным этапе рэспубліканскага конкурсу “Духоўныя каштоўнасці рэгіёна ў змесце дзейнасці музея” юныя эскурсаводы з Крэва атрымалі Дыплом ІІ ступені (намінацыя – “Крыніцы духоўнасці”).

Безымянный5.png

Турыстычны маршрут “Духоўныя святыні Смаргонскага краю”, які мы самі распрацавалі, прапануе пазнаёміцца з праваслаўнымі святынямі Смаргоншчыны.

Нашы цэрквы паступова адраджаюць сваю былую славу рэлігійных цэнтраў. Турысты і паломнікі накіроўваюцца сюды, каб пакланіцца святыням.

Безымянный1.png

Велічныя храмы смаргонскай зямлі цікавыя для турыстаў не толькі як культавыя будынкі, але і як жамчужыны культуры мінулых стагоддзяў. Архітэктурная і рэлігійная гісторыя кожнага храма насычаная драматычнымі, а часам і трагічнымі падзеямі. Царква Святога Аляксандра Неўскага ў Крэве, Свята-Увядзенскі стаўрапігіяльны манастыр у вёсцы Багушы, Спаса-Пакроўская царква ў вёсцы Міхневічы, царква ў гонар абраза Божай Маці “Усіх смуткуючых Радасць” у вёсцы Кеўлы.

Безымянный.png

Турыстычны маршрут, які мы распрацавалі, уключае праваслаўныя храмы, якія знаходзяцца непадалёку ад Крэва. Сюды можна здзейсніць як аўтобусную, так і веласіпедную эскурсіі.

Падчас экспедыцыі мы вывучалі не толькі гісторыю храмаў, але і падрабязна пазнаёміліся з інфраструктурай населеных пунктаў, дзе знаходзяцца цэрквы, вывучылі і абазначылі найбольш зручныя шляхі, якія прывядуць да знакавых мясцін Смаргоншчыны.

Безымянный2.png

Міхаіл МІХАЛЬКЕВІЧ,

кіраўнік аб’яднання ”Юныя экскурсаводы”.