На аглядзе-конкурсе “Распахнем акенца творчасці” Жодзішкаўскі Дом культуры прадставіў сваю праграму

 

На аглядзе-конкурсе “Распахнем акенца творчасці” Жодзішкаўскі Дом культуры прадставіў сваю праграму

Культура
24.02.2020
1614
“Дзве зоркі” – спявак і ветурач.

У жодзішкаўскім “акенцы творчасці” – канцэртная праграма “Спяшаемся павіншаваць вас”, прысвечаная Абаронцам Айчыны. Забягаючы наперад, скажу: журы адзначыла  цікавы сцэнарый імпрэзы.

Прагучалі кампазіцыі пра вайну, пра Радзіму, пра каханне. Мужчынам, што сабраліся ў зале, пасылалі свае песенныя віншаванні Алена Давыдзенкава, юныя артысткі Алена Кавяка і Ксенія Мізула, дзіцячая  вакальная група. Выступала і юная Ангеліна Дудзінская, удзельніца дзіцячага фальклорнага калектыву “Нальшчаначка”, якая паспела “засвяціцца” ў міжнародным фестывалі-конкурсе дзіцячай і маладзёжнай творчасці “Вясёлка над Віцебскам” (атрымала дыплом 1 ступені ў намінацыі “Вакальна-харавая творчасць”).

“Запалілі” залу народны ансамбль народнай песні “Вечарынка”.  Завяршылася імпрэза песняй “Сэрца зямлі маёй”, якую выканаў прыгожы дуэт. Разам з прафесіяналам  Максімам Пашуком спявала ветурач мясцовай гаспадаркі Аксана Гісіч. Без перабольшання, з такім нумарам не сорамна і на праграме “Дзве зоркі” паказацца.

IMG_8062.JPG

IMG_8065.JPG

IMG_8066.JPG

IMG_8083.JPG

IMG_8101.JPG

IMG_8095.JPG

IMG_8101.JPG

IMG_8103.JPG

IMG_8112.JPG

IMG_8123.JPG

IMG_8130.JPG

IMG_8132.JPG

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.

Статьи по теме: