«Дабравест» над Лідай: спевы – гэта таксама малітва

 

«Дабравест» над Лідай: спевы – гэта таксама малітва

Культура
31.01.2020
1172
У культурнай сталіцы бурліць культурнае жыццё. У Палацы культуры аматараў класічнай і духоўнай музыкі сабраў канцэрт праваслаўных песнапенняў «Дабравест». Дакрануцца да прыгожага пеўчага мастацтва ўсім жадаючым лідчанам дапамаглі камерны жаночы хор і народны камерны аркестр Лідскага дзяржаўнага музычнага каледжа. Падзея прайшла ў рамках святкавання 550-годдзя здабыцця цудатворнай Жыровіцкай іконы Божай Маці і 500-годдзя з дня заснавання Свята-Успенскага Жыровіцкага мужчынскага манастыра.

6b72088cf20bfb13990e26bda92f8f11.jpg

У багатым вянку культурных мерапрыемстваў Лідчыны апошнім часам усё болей становіцца падзей духоўнай накіраванасці, расказвае "Лідская газета". Канцэрт праваслаўных спеваў “Благавест” – адзін з іх. Скажам болей: Лідчына першай далучылася да цыклу абласных мерапрыемстваў у гонар Жыровіцкай святыні.

Удзельнікаў і гледачоў канцэрту вітаў благачынны Лідскай акругі протаіерэй Расціслаў Салаўёў. Айцец Расціслаў выказаў сардэчную ўдзячнасць дырэктару Палаца культуры Ірыне Тур і дырэктару музычнага каледжа Алене Сераковай, а таксама кіраўнікам мастацкіх калектываў Людміле Пясецкай і Ларысе Руце за ідэю праславіць Божую Маці ў спевах, ігрой на музычных інструментах.

Прарок и псалмаспявак Давід яшчэ ў Ветхім Завеце казаў: “Праслаўляйце Бога ў целясах вашых і ў душах вашых”, - адзначыў благачынны. - Жыровіцкі абраз – гэта сэрца Беларусі. Яго ўшаноўваюць вернікі розных рэлігій, у тым ліку і далёка за межамі Беларусі. Сёлета яму спаўняецца 550 гадоў. На працягу ўсяго гэтага часу Маці Божая струменіць сваю міласць і благадаць. Дзякуй Богу, што манастыр уцалеў і што абраз, адзін з самых маленькіх у свеце (з дзіцячую далоньку), захоўваецца зараз у арыгінале. Многі вядомых абразоў (Казанскай іконы, Смаленскай і інш.) няма ў арыгіналах, яны страчаны. А мы, бларусы, захавалі сваю святыню і павінны гэтым ганарыцца.

9ddcd17f7b3ce1213e06f6a165b10438.jpg

На сцэне выступілі зоркі музычнай класікі Лідчыны. Абодва калектывы: і камерны хор, і камерны аркестр – добра вядомыя лідскаму гледачу і не толькі. Артысты актыўна гастралююць і ўдзельнічаюць у міжнародных конкурсах, заваёўваючы ў скарбонку славы Лідчыны шматлікія ўзнагароды. Камерны аркестр пад кіраўніцтвам Ларысы Руты – стыпендыят Cпецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, а сама Ларыса Уладзіміраўна - лаўрэат прэміі імя Дубко Гродзенскага аблвыканкама. Гэта самабытны маладзёжны калектыў, які аб'ядноўвае навучэнцаў і выкладчыкаў каледжа. Камерны жаночы хор арганізаваны ажно ў 1973 годзе, адначасова з адкрыццём Лідскага музычнага вучылішча. У складзе яго навучэнкі і выкладчыкі ЦК «Дырыжыраванне». Калектыў – пастаянны ўдзельнік агульнарэспубліканскай акцыі «Харавое веча». Высокі выканальніцкі ўзровень яго дэманстраваўся ў тым ліку на сцэне Белдзяржфілармоніі. Калектывы нярэдка рэалізуюць агульныя праекты, выступаюць у касцёлах, на мерапрыемствах.

Знакамітая “Ave Марыя” гучала тройчы (у выкананні абодвух калектываў) і кожны раз па-рознаму, паказваючы тым самым прыгажосць харавога і вакальнага шматгалосся, багаты спектр музыкі, здольных хваляваць, абуджаць лепшыя чалавечыя пауцці. Гучалі Моцарт і Шуберт, творы сучасных аўтараў і духоўная лірыка. “Валь” з кінафільма “Маскарад” на музыку Хачатурана, “Санктус” і “Начная серанада” Моцарта, “Адзінародны Сыне” Турчанінава, “Будзь са мною” Крылатава і “Харальная мелодыя” на музыку Часлава Жыха, дарэчы, выпускніка Лідскага музычнага каледжа (раней – вучылішча).

c0f2302c00d075f0c4e656b14e46313d.jpg

“Гэту музыку хочацца слухаць і слухаць, - падзялілася з карэспандэнтам лідчанка Галіна Мацюк. - Узбагачацца пеўчай духоўнай культурай. Гэта так важна сёння, асабліва на фоне тых бездухоўных працэсаў, якія адбываюцца ў многіх краінах”.

“Добра знаёма з творчасцю абодвух калектываў, - адзначыла салістка хора ветэранаў “Майскія зоры” Антаніна Лукіна. – Вельмі люблю класіку і з задавальненнем паслухала канцэрт. Лічу, што спевы – гэта таксама малітва, якую немагчыма растлумачыць простай чалавечай мовай, але можна апець ў музыцы. Упэўнена, што “Дабравест” пакіне добры след у душы кожнага, хто пабываў на гэтым канцэрце.

lidanews.by

Статьи по теме: