“Клубочак клопату” сагрэе

 

“Клубочак клопату” сагрэе

Культура
05.12.2019
1642
На мінулым тыдні ў Валэйкавічах  ладзілі фолк-фэст “Клубочак клопату”. Гэта было своеасаблівае падвядзенне вынікаў праекта “Тэатр для ўсіх”. У праекце ўдзельнічалі самыя актыўныя і артыстычныя  вучні Сольскай школы. Яны стварылі арт-лаўку “Вірліва” і ездзілі па аддаленых вёсках, выступалі перад пажылымі людзьмі.

На гэты раз накіраваліся ў Валэйкавічы. Зладзілі для гледачоў інтэрактыўную гульнёвую праграму, правялі майстар-клас па стварэнні навагодніх сувеніраў. Падарункі, зробленыя сваімі рукамі, дзеці раздалі прысутным.

А для выхаванцаў прытулку СПЦ і ЦКРАіР, а таксама для адзінокіх пажылых і састарэлых людзей, пра якіх клапоцяцца супрацоўнікі УТЦСОН “Цёплы дом”, вучні і настаўнікі Сольскай СШ загаддзя падрыхтавалі падарункі (канцтавары і цёплыя рэчы). Падчас фестывалю яны перадалі пакункі прадстаўнікам згаданых устаноў – такім чынам далі старт дабрачынным акцыям “Цуды на Каляды”, “Нашы дзеці”, “Ад сэрца да сэрца”.

У фестывалі прыняла ўдзел грамадская арганізацыя “Будзьма беларусамі”. Анастасія Комлік-Ямаціна, мэнэджар літаратурна-мастацкага накірунку аб’яднання, а таксама вядомы вядучы і каментатар рыцарскіх баёў сучаснасці Юрый Усціновіч правялі для дзяцей інтэрактыўную гульню-спектакль  “Ці добра быць суслікам?” Яе аўтар - драматург Васіль Дранько-Майсюк. Заключным акордам фэста стала выступленне народнага фальклорнага калектыву “Валэйчанка”.

IMG_6678.JPG

IMG_6688.JPG

IMG_6707.JPG

IMG_6711.JPG

IMG_6713.JPG

IMG_6720.JPG

IMG_6723.JPG

IMG_6726.JPG

IMG_6733.JPG

IMG_6741.JPG

IMG_6757.JPG

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.

Статьи по теме: