6 ЖНІЎНЯ – ДЗЕНЬ ЧЫГУНАЧНІКА
Паважаныя чыгуначнікі і ветэраны прамысловасці!
Віншуем вас з прафесійным святам!
Гэта свята адзначаюць усе, хто звязаны з чыгуначным транспартам: машыністы і рамонтнікі, інжынеры і дыспетчары, будаўнікі і рабочыя. Кожны з вас уносіць свой уклад у развіццё чыгуначнага транспарту і яго бесперабойную працу.
Вы выконваеце вельмі важную сацыяльную місію – звязваеце вёскі і гарады, рэгіёны і краіны. Дзякуючы вашай штодзённай працы сотні тысяч людзей выбіраюць чыгуначны транспарт як самы надзейны і бяспечны.
Асаблівыя словы ўдзячнасці адрасуем ветэранам, многія з якіх і сёння застаюцца ў страі і перадаюць свае веды моладзі. Упэўнены, што вопыт і традыцыі, назапашаныя пакаленнямі нашых чыгуначнікаў, дазволяць паспяхова вырашаць усе задачы, якія стаяць перад галіной.
Дзякуем вам за адданасць абранай справе, энэргію і энтузіязм, якія дазваляюць паспяхова вырашаць пастаўленыя задачы і забяспечваць стабільную і эфектыўную работу чыгуначнага транспарту. Шчасця і здароўя вам і вашым блізкім!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.