Сітуацыя пад кантролем

 

Сітуацыя пад кантролем

Здравоохранение
12.01.2021
1053

Апошні месяц мінулага года быў пазначаны значным ростам колькасці інфіцыраваных вірусам COVID - 19 у нашай краіне. Па стану на 11 студзеня 2021 года ў Беларусі зарэгістраваны 213993 выпадкі каранавіруснай інфекцыі. За папярэднія суткі выяўлены 1792 выпадкі. Антырэкорд сутачнай захворваемасці адзначаны па дадзеных за 11 снежня 2020 года – 1975 пацверджаныя выпадкі.

Крупович.jpg

Пра сітуацыю ў Смаргонскім раёне мы гутарым з галоўным урачом Смаргонскай ЦРБ Віталем Круповічам.

- Віталій Эдвардавіч, другая хваля каранавірусу не стала нечаканасцю. Тым не менш, як з ёй спраўляюцца нашы медыцынскія работнікі, якія цяжкасці і праблемы даводзіцца пераадольваць?

- Цэнтральная раённая бальніца сёння здольна прымаць інфіцыраваных COVID - 19, якім патрабуецца тэрміновая дапамога ва ўмовах стацыянару. Поўнасцю перапрафіліравана акушэрскае аддзяленне пад інфекцыйныя ложкі. Для гінекалагічных хворых ёсць 10 ложкаў у хірургічным аддзяленні ЦРБ. Парадзіхі, якія не маюць ускладненняў, накіроўваюцца ў Астравецкую раённую бальніцу. Калі ёсць пэўныя паказанні, то ў залежнасці ад складанасці сітуацыі, жанчыны шпіталізуюцца або ў Ашмяны, або ў перынатальны абласны цэнтр.

Што да медыцынскіх работнікаў, то яны на ўсіх узроўнях дэманструюць адпаведныя прафесійныя якасці, і хаця стомленасць адчуваецца, але нашы спецыялісты паступова прывыклі і спакойна выконваюць сваю працу. Да таго ж, няма праблем з медыцынскімі прэпаратамі, сродкамі індывідуальнай абароны.

- Наколькі стала вядома, узніклі пэўныя складанасці з дыягностыкай каранавіруснай пнеўманіі, бо выйшаў са строю апарат камп'ютарнай тамаграфіі. Як выпраўляецца становішча ў гэты перыяд?

- Так, насамрэч, не вытрымаў наш аппарат КТ. Спецыялісты абслугоўваючай арганізацыі прыступілі да рамонту. Высветлілася, што выйшла са строю рэнтгенаўскаю трубка. Яе замена досыць дорага каштуе. Тым не менш спадзяёмся, што ў хуткім часе камп'ютарны тамограф пачне працаваць. А пакуль для дыягностыкі кавіднай пнеўманіі і даследванняў грудной клеткі выкарыстоўваем рэнтген-апарат.

- Як мяняецца колькасць шпіталізаваных пацыентаў?

- Сёння ў стацыянары знаходзяцца каля 110 хворых на каранавірус. Для параўнання, у самы пік захворваемасці мы прымалі да 180 пацыентаў COVID - 19. У аддзяленні рэанімацыі з дзевяці коек шэсць прымаюць кавідных хворых. Гэтыя месцы зарэзервіраваны для асабліва небяспечных выпадкаў. Найчасцей сюды трапляюць людзі з «букетам» складаных хранічных захворванняў, а таксама пры нізкай сатурацыі і патрэбе ў штучнай вентыляцыі лёгкіх.  

- Сёння складана штосьці спрагназаваць. Тым не менш, ці бачыце вы станоўчую дынаміку да паляпшэння сітуацыі?

- Галоўнае, што людзі сталі больш адказна ставіцца да свайго здароўя, выконваць патрабаванні масачнага рэжыму і рэкамендацыі санітарна-гігіенічных службаў, у масавых месцах усе імкнуцца захоўваць дыстанцыю. Няма нагнятання істэрыі. Таму хочацца верыць, што паступова вірус пойдзе на змяншэнне.

Гутарыла Ала СТРАШЫНСКАЯ.

Статьи по теме: