Выкананне рэкамендацый па прафілактыцы Covid 19 праверылі ўдзельнікі рэйду (+Відеа)

 

Выкананне рэкамендацый па прафілактыцы Covid 19 праверылі ўдзельнікі рэйду (+Відеа)

Здравоохранение
28.10.2020
1150

Сумесны рэйд Смаргонскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі і ўстановы “Рэдакцыя газеты “Светлы шлях” быў праведзены ў сераду. У сувязі з далейшым распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі актуальнымі застаюцца патрабаванні супрацьэпідэмічных прадпісанняў і рэкамендацый Міністэрства аховы здароўя. Правяраючыя наведалі патэнцыйна небяспечныя аб’екты гандлю, грамадскага харчавання і транспарту.

Падчас рэйду правяраючыя наведалі магазін “Fix Price”, “Дабраном”, цэнтральную аптэку, міні-кафэ “Праванс”, зазірнулі ў салон аўтобуса. У гандлёвых аб’ектах і ў аптэцы істотных парушэнняў не было заўважана. Работнікі ўсе ў ахоўных масках, гумовых пальчатках, пры ўваходзе ёсць у наяўнасці дазатары з дэзынфікуючымі сродкамі, аднаразовыя пальчаткі для пакупнікоў магазінаў.

А вось наведвальнікі магазінаў і пасажыры аўтобусаў часцяком ігнаруюць правілы паводзінаў падчас пандэміі. Хаця вядома, што пасажырскі транспарт уяўляе сабой вельмі кампактную, закрытую прастору, што павышае рызыку распаўсюджвання вірусу Covid 19 асобныя пасажыры без масак. Калі чалавек не мае відавочных сімптомаў вірусу, гэта не азначае, што ён не можа быць пераносчыкам хваробы. Па словах Андрэя Пятровіча, маска істотны бар’ер на шляху распаўсюджвання інфекцыі да дыхальных шляхоў.

Пакупнік у “Fix Price” на пытанне, чаму ён без маскі ў грамадскім месцы адказаў, што не баіцца захварэць і наогул, чым раней, тым лепш. Падобна такой пазіцыі прытрымліваюцца і іншыя наведвальнікі гандлёвых аб’ектаў, якія ігнаруюць рэкамендацыі эпідэміёлагаў. Загадчыца магазіна “Fix Price” Вольга Шчасная тым не менш сведчыць, што большасць пакупнікоў усё ж апранаюць маскі, асабліва, калі ў памяшканні магазіна шматлюдна, ды і дыстанцыю захоўваюць, прычым не толькі каля касы.

На падыходзе да “Дабранома” заўважылі, як заўзята прыбіральшчыца працірала дэзынфікуючым растворам ручку уваходных дзвярэй і поручні пандуса. Супрацоўнікі магазіна, якія займаліся раскладкай тавара таксама добрасумленна выконваюць прадпісанні.

У міні-кафэ “Праванс” на момант праверкі наведвальнікаў не было, але загадчыца кафэ Таццяна Нагаева, бармэн Дзіна Когаль і дырэктар гасцініцы “Смаргонь” Ніна Жабінская былі што называецца напагатове - ў так званым камуфляжы. Як і іншыя аб’екты грамадскага харчавання, “Праванс” не зачыняецца па прычыне пандэміі, але санітарная апрацоўка паверхні мэблі, сталоў і крэслаў тут ажыццяўляецца часцей.

IMG_2884.JPG

IMG_2897.JPG

IMG_2916.JPG

IMG_2919.JPG

IMG_2922.JPG

IMG_2930.JPG

IMG_2937.JPG

IMG_2958.JPG

IMG_2969.JPG

IMG_2974.JPG

IMG_2982.JPG

IMG_3003.JPG

IMG_3022.JPG

Ала КЛЕМЯНОК

Фота аўтара.