Усяму сваё месца
…Няспынна ідуць гады. Пішуць радкі гісторыі новыя пакаленні, але нязгаснай застаецца памяць. Памяць гэту дапамагаюць захоўваць помнікі.
У нашым горадзе Смаргоні нямала месцаў, якія звязаны з канкрэтнымі падзеямі, лёсамі людзей. Адным з такіх месцаў з’яўляецца помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан, загінуўшых на тэрыторыі горада і раёна ў час вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у ліпені 1944 года.
Брацкая магіла ўзнікла шляхам перазахавання салдацкіх астанкаў з асобых магіл з Крэва, Стрыпун, Сінькоў, Сівіцы, Арэхаўкі, Міцкавіч у адно месца ў цэнтры горада ў 1951 годзе ці ў 1954 годзе (дакладных звестак не знойдзена). На бакавых гранях абеліска былі прымацаваны шыльды з вядомымі на той час прозвішчамі загінуўшых.
Месца захавння не раз дапаўнялася. Праз некаторы час каля помніка былі ўстаноўлены пліты, на якіх запісана колькасць загінуўшых з усіх сельсаветаў раёна.
У дні свят і ўрачыстасцей гараджане і госці горада прыходзяць сюды, каб выказаць пашану тым, хто адстаяў свабоду і незалежнасць беларусаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, аддаць даніну памяці і павагі героям.
Таму не зусім зразумела, чаму нядаўна каля гэтага помніка з’явіўся партрэт памерлага ў Мінску Рамана Бандарэнкі, і былі пастаўлены памінальныя лампадкі і ўскладзены кветкі. Канешне, смерць маладога чалавека – гэта трагедыя, але гэты помнік - помнік героям Вялікай Айчыннай вайны, канкрэтным людзям і канкрэтным падзеям. Магчыма, не зусім тактоўна выкарыстоўваць гэта святое месца для выказвання сваіх пачуццяў у сувязі з другімі падзеямі. Можа, лепш было б памянуць памерлага ў храме, заказаць паніхіду, паставіць памінальныя свечкі і ўскласці кветкі на яго магіле.
Так паступаюць хрысціяне.
Ветэраны раёна.
Фота з архіва газеты “Светлы шлях”.