На фестывалі-кірмашы “Кераміка Крэва” працавалі розныя пляцоўкі і выстава пад адкрытым небам
Працаваў “Горад майстроў”, у якім свае вырабы прадставілі керамісты і іншыя майстры народнай творчасці, майстэрня смаку “Карчомка па-крэўску”, дзе можна было набыць хатнія прысмакі, напоі, юшку, а таксама дзіцячая пляцоўка “Кола сяброў”.
Яшчэ на адной пляцоўцы выхаванцы Смаргонскага цэнтра творчасці – удзельнікі лялечнага тэатра “Смаргонская батлейка” паказалі спектакль, тут таксама праводзіліся майстар-класы, прадаваліся вырабы дзіцячай творчасці.
З Янай і яе 4-гадовай дачушкай Верай мы пазнаёміліся на дзіцячай пляцоўцы. “Прыехалі на фестываль са Смаргоні. Стараемся бываць на такіх святах, - кажа Яна. – Веры тут вельмі падабаецца. Майстры зрабілі ёй аквагрым – намалявалі любімую Адзінарожку”.
Галіна АНОНАВА.
Фота аўтара.