Смаргоншчыну прадстаўлялі два ўзорныя калектывы: ансамбль танца “Вілляначка” дзіцячай школы мастацтваў атрымаў два Дыпломы за ўдзел у конкурсе, узорны фальклорны гурт “Нальшчаначка” Жодзішкаўскай сярэдняй школы – Дыплом за лепшую інструментальную ці аркестравую групу суправаджэння і Дыплом ІІ ступені у намінацыі “Народны танец” (дарослая ўзроставая катэгорыя).
Дыплома за высокі ўзровень падрыхтоўкі і правядзення абласнога конкурсу танцавальных калектываў “Скокі ва ўсе бокі” быў удастоены раённы Цэнтр культуры.
Цудоўным падарункам для ўдзельнікаў і гасцей конкурсу стала выступленне заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь, народнага ансамбля танца “Крыжачок” БДУ.
Галіна АНТОНАВА.
Фота аўтара.