Сакавітыя травы першага ўкосу

 

Сакавітыя травы першага ўкосу

Экономика
04.06.2021
4563
Гаспадаркі Смаргоншчыны пачалі нарыхтоўку зялёных кармоў. Травы першага ўкосу сёлета нядрэнныя. План сенакашэння ў раёне – 10000 га.

IMG_0977.JPG

IMG_0980.JPG

IMG_0987.JPG

Першым на падбор і здрабненне траў у ВКУП “Саўгас Смаргонскі” выйшаў Аляксандр Мароз – вопытны механізатар з шаснаццацігадовым стажам працы ў гаспадарцы. У мінулым годзе ён атрымаў новы камбайн КВК-800 для ўборкі кармоў.

Тэхніка працуе добра, замінак у працы няма. Аляксандр адзначае, што атмасфера ў калектыве добразычлівая. Спецыялісты, адказныя за корманарыхтоўку, пільна адсочваюць увесь працэс. А галоўны спецыяліст па ідэалагічнай рабоце Павел Іваноўскі прыязджае на палеткі, каб пацікавіцца настроем і станам здароўя работнікаў.

IMG_0991.JPG

IMG_0996.JPG

IMG_0996.JPG

У ВКУП “Саўгас Смаргонскі” старт зялёнаму жніву быў дадзены 1 чэрвеня. Касіць траву пачалі на палетках побач з Васюкамі. Тут жа закладваюць сянаж. Траншэю, разлічаную на 1000 тон, плануецца запоўніць за пару дзён.

Травы дасягнулі аптымальнай фазы для ўборкі: злакавыя пачалі каласіцца, канюшына і люцэрна ўваходзяць у стадыю бутанізацыі. Падчас першага ўкосу ў “Саўгасе Смаргонскім” неабходна скасіць 1214 га шматгадовых траў. Усяго неабходна нарыхтаваць 7600 тон сенажу і 500 тон сена.

IMG_0999.JPG

IMG_1001.JPG

IMG_1002.JPG

IMG_1003.JPG

Таццяна ЧАРНЯЎСКАЯ.

Фота аўтара.


Статьи по теме: