Раённага свята “Табе ўдзячнасць і павага, шаноўны працаўнік сяла!” адбылося 14 лістапада ў раённым Цэнтры культуры

 

Раённага свята “Табе ўдзячнасць і павага, шаноўны працаўнік сяла!” адбылося 14 лістапада ў раённым Цэнтры культуры

Экономика
14.11.2020
4181

Урачыста і ўзнёсла. Мора апладысментаў, кветак, узнагарод і падарункаў – усё гэта падрыхтавалі тым, хто круглы год шчыруе ў сельскагаспадарчай галіне.

14 лістапада ў раённым цэнтры культуры адбылася ўрачыстасць, прымеркаваная да Дня працаўнікоў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці.

IMG_8880.JPG

Літаральна з парога гасцей вітаў ансамбль “Бліскавіца”( выкладчыкі Залескай ДШМ), а ў тэматычных фотазонах віноўнікі ўрачыстасці рабілі фота на памяць.  

Свята ў глядзельнай зале распачалося тэатралізаванай кампазіцыяй “Як артыстаў выбіралі…”. Работнікі РЦК і сельскіх ДК у чарговы раз прадэманстравалі выдатныя артыстычныя здольнасці – і адразу настроілі прысутных на мажорны лад.

IMG_8896.JPG

IMG_8913.JPG

Дадаў узнёсласці святу заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь, дзяржаўны акадэмічны ансамбль танца.

IMG_9141.JPG

“Нам хочацца, каб самыя сардэчныя і ўдзячныя віншаванні сёння пачулі ўсе, хто на зямлі-карміцельцы жыве не проста назіральнікам, а сваімі рукамі песціць кожны колас для хлеба нашага надзённага. Мы хочам, каб людская ўдзячнасць закранула тых, хто ў цяжкай працы гадуе жывёлу, апрацоўвае на магутных машынах зямлю, імкнецца даць нам хлеб і да хлеба.

Мы ўдзячны і вам, работнікі перапрацоўчай прамысловасці, хто ўмее стварыць смачныя прадукты, гатовыя да ўжытку”, - гэтымі словамі вядучыя распачалі ўрачыстае ўшаноўванне гасцей.

IMG_8959.JPG

Пасля на сцэну запрасілі кіраўнікоў гаспадарак, старшыню Смаргонскага раённага Савета дэпутатаў Сяргея Кудзеньчука, першага намесніка старшыні райвыканкама, начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Сяргея Мядзвецкаса і  ўручылі ім караваі, спечаныя са збожжа новага ўраджаю.

Сяргей Тадэвушавіч падвёў вынікі сельскагаспадарчага года.

IMG_8980.JPG

Ганаровай граматай Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ўзнагародзілі Марыю Белаус, загадчыцу фермай КСУП “АграСолы”.  Падзякай старшыні Гродзенскага аблвыканкама – Ганну Яновіч, аператара машыннага даення філіяла “Жодзішкі”. Падзякі Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь атрымалі Галіна Аўгусціновіч, начальнік камбікормавага цэха КХП, і Алеся Сяргей, галоўны бухгалтар КСУП “Саўбел 2016”.

IMG_8984.JPG

Былі ўзнагароджаны пераможцы і прызёры абласных спаборніцтваў. Па племянной справе: 3 месца – КУП “Смаргонская райплемстанцыя”, сярод  райветстанцый: 2 месца – ДУ “Смаргонская райветстанцыя”.

IMG_8990.JPG

 Сярод заатэхнікаў-селекцыянераў сельгасарганізацый: 2 месца – Любоў Дудзінская, філіял “Жодзішкі” КХП. Сярод тэхнікаў па штучным асемяненні жывёлы: 1 месца – Раман Балаба, філіял “Жодзішкі” КХП.

IMG_8993.JPG

Сярод экіпажаў камбайнераў зернеўборачных камбайнаў: 1 месца – Аляксандр Яроўскі і Віктар Каралёў, філіял “Жодзішкі” КХП.

IMG_0208.JPG

 Сярод камбайнераў кормаўборачных камбайнаў – Віталь ФЕЛІЎ, КСУП “АграСолы”. Сярод вадзіцелей на адвозцы кармоў – Дзмітрый Грышан, КСУП “АграСолы”.  

Дзесяць чалавек атрымалі ганаровыя граматы ад Смаргонскага райвыканкама і дзесяць – падзячныя пісьмы старшыні райвыканкама.

IMG_9014.JPG

IMG_9015.JPG

IMG_9021.JPG

IMG_9025.JPG

IMG_9031.JPG

IMG_9036.JPG

IMG_9047.JPG

IMG_0083.JPG

Яшчэ тры ўзнагароды былі ўручаны ад Смаргонскага раённага Савета дэпутатаў.

Былі таксама ўзнагароджаны пераможцы на сяўбе зерневых і зернебабовых культур, на перадпасяўной падрытоўцы глебы,  на сяўбе цукровых буракоў, кукурузы, на ўнясенні вадкіх мінеральных удабрэнняў і ахове раслін.

IMG_0095.JPG

IMG_0121.JPG

IMG_0124.JPG


Ушанавалі пераможцаў раённага спаборніцтва на нарыхтоўцы кармоў.

IMG_9062.JPG

1 месца – КСУП “АграСолы”, 2 месца - філіял “Жодзішкі”, 3 трэцяе – КСУП “Сінькі”. 

Былі адзначаны лепшыя працаўнікі, якія шчыравалі на “зялёным жніве”. 

IMG_0161.JPG

IMG_0167.JPG

IMG_0199.JPG

IMG_0213.JPG


Узнагароды атрымалі і лепшыя працаўнікі жывёлагадоўчай галіны.  

IMG_0264.JPG

IMG_0274.JPG

IMG_0282.JPG

Падвялі вынікі спаборніцтва зімова-стойлавага перыяду ўтрымання буйной рагатай жывёлы сярод сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна. 1 месца – КСУП “АграСолы”, 2 месца – філіял “Жодзішкі”, 3 месца ВКУП “Саўгас “Смаргонскі”. Кіраўнікі гэтых гаспадарак засталіся на сцэне, бо ў такім жа парадку яны атрымалі ўзнагароды ў спаборніцтве сярод сельскагаспадарчых арганізацый па выніках работы за летне-пашавы перыяд.

Кульмінацыяй свята стала ўручэнне пераходных прызоў былых старшынь калгасаў: Пятра Міхайлавіча Карнея – у галіне раслінаводства і Міхаіла Мінавіча Крутаўцова – у галіне жывёлагадоўлі. Абодва прызы атрымала КСУП “АграСолы”.

IMG_0314.jpg

Былі вызначаны і пераможцы ў намінацыі “Лепшы па прафесіі”. Больш за 40 дыпломаў уручылі.  

IMG_0329.JPG

Узнагароды маладым  працаўнікам сельскай гаспадаркі, якія дабіліся значных працоўных дасягненняў у 2020  годзе ўручыла   першы сакратар Смаргонскага раённага камітэта ГА “Беларускі рэспубліканскі Саюз моладзі”  Кацярына Цялега.  

IMG_9096.JPG

Іх былі ўдастоены Аляксандр Лукашэвіч, намеснік дырэктара па жывёлагадоўлі ВКУП “Саўгас Смаргонскі”, і Альберт Мізула, вядучы спецыяліст па кормавытворчасці філіяла “Жодзішкі” КХП.

IMG_9097.JPG

Узнагароды ад раённага аддзялення грамадскага аб’яднання “Белая Русь” падрыхтавала Святлана Паючэнка. Ад раённага Смаргонскага раённага аб'яднання прафсаюзаў - яго старшыня Вікенцій Найдзіч.  

IMG_9106.JPG

IMG_9128.JPG

Шэраг узнагарод было ўручана ад Гродзенскага абкама прафсаюза работнікаў АПК і райкама прафсаюза работнікаў АПК.


Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара і Дзяніса ЯРОЎСКАГА.