“Дажынкі-2020” прайшлі ў Солах
Перад тым, як пачаць ушанаванне лепшых хлебаробаў, на падворках сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Смаргонскага раёна прайшлі невялікія прадстаўленні-прэзентацыі гаспадарак.
Апоўдні на галоўнай пляцоўцы “Дажынак” адбылося тэатралізаванае адкрыццё свята. Гасцей сустракала Жытніца. У руках яна трымала вялікае сіта, у якое прадстаўніцы ад кожнай гаспадаркі пачалі ссыпаць зерне.
Сабраны “ўраджай” Жытніца ўручыла першаму намесніку старшыні райвыканкама, начальніку райсельгасупраўлення Сяргею Мядзвецкасу.
Вядучыя адзначылі, што смагонскі “каравай” (дакладней валавы намалот у Смаргонскім раёне) дасягнуў 77,1 тысячы тоны збожжа, ураджайнасць 44,9 ц/га.
Калі гаварыць пра лічбы ў разрэзе гаспадарак, то яны выглядаюць наступным чынам:
Філіял “Жодзішкі” КХП – намалочана 17,8 тысячы тоны збожжа, ураджайнасць 61,3 ц/га.
КСУП “АграСолы” – 15,2 тысячы тоны збожжа, ураджайнасць 51,8 ц/га.
КСУП “СаўБел 2016” – 11 тысяч тон збожжа, ураджайнасць 36,4 ц/га.
КСУП “Сінькі” – 6,7 тысячы тоны збожжа, ураджайнасць 48,3 ц/га.
ВКУП “Саўгас “Смаргонскі” – 6,2 тысячы тоны збожжа, ураджайнасць 30 ц/га.
ААТ “Шутавічы-агра” – 5,1 тысячы тоны збожжа, ураджайнасць 36,7 ц/га.
Ганаровае права падняць сцяг раённага свята працаўнікоў вёскі “Дажынкі 2020” прадаставілі Андрэю Янюку, кіраўніку філіяла “Жодзішкі”, а таксама галоўнаму аграному гаспадаркі Генадзю Дудзінскаму і галоўнаму інжынеру Юрыю Сяменчыкаву.
Пасля чаго на сцэну выйшлі кіраўнікі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, а таксама дырэктары КХП, хлебазавода і ААТ “Смаргоньаграсэрвіс”, першы намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Мядзвецкас і старшыня райвыканкама Генадзь Харужык. Усе яны атрымалі караваі, спечаныя з мукі новага ўраджаю.
Былі адначаны лепшыя гаспадаркі на жніве. На першым месцы – філіял “Жодзішкі” (кіраўнік – Андрэй Янюк), на другім – КСУП “АграСолы” (Вольга Лук’яненка), на трэцім – КСУП “Сінькі” (Руслан Жукоўскі).
Ушанавалі і лепшыя камбайнерскія экіпажы. На першым месцы – Аляксандр Яроўскі і Віктар Каралёў, філіял “Жодзішкі” (3,1 тысячы ўмоўных тон). На другім месцы – Станіслаў Плоскі і Леон Яцына, філіял “Жодзішкі” (2,3 тысячы умоўных тон). На трэцім месцы – Іосіф Навашынскі і Алег Пятроўскі, КСУП “АграСолы” (1,9 тысячы ўмоўных тон).
Назвалі лепшых вадзіцеляў. Сярод іх - Сяргей Горбач, КСУП “Сінькі” (1 месца, перавёз амаль тры тысячы ўмоўных тон збожжа), Мікалай Юшкевіч, ААТ “Шутавічы-агра” (2 месца, перавёз 2,8 тысячы ўмоўных тон). Леанід Сіняўскі, саўгас “Смаргонскі” (3 месца, перавёз 2,5 тысячы ўмоўных тон).
Узнагароды атрымалі аператары збожжасушыльных комплексаў (старшы аператар і памочнік). 1 месца – Павел Барбашоў і Аляксандр Варона (КСУП “АграСолы”, перасушана 12 тысяч умоўных тон збожжа). Другое месца – Васіль Мышук і Аляксандр Гайдукевіч (ААТ “Шутавічы-агра”, перасушана крыху больш за 4 тысячы ўмоўных тон збожжа). Трэцяе месца - Дзмітрый Алімарданаў і Тадэвуш Юркін (КСУП “Сінькі”, перасушана 4 тысячы умоўных тон збожжа).
Узнагароды ад Смаргонскага райкама ГА “БРСМ” уручыла галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Алена Барташ маладым камбайнерам: Мікалаю Махначу і Уладзіміру Барану (КСУП “Саўбел 2016”, намалочана крыу больш за 1,5 тысячы тон), Яўгену Курэчка і Івану Чарняўскаму (філіял “Жодзішкі” КХП, намалочана амаль 1,5 тысячы тон), а таксама вадзіцелю Аляксею Мялешка, філіял “Жодзішкі” КХП, перавёз 1,8 тоны збожжа).
Старшыня Смаргонскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Вікенцій Найдзіч узнагародзіў ветэранаў працы: Леаніда Каравая, Арсенія Сідаровіча і Мікаля Паўлянка. Леанід Каравай працоўную дзейнасць у калгасе пачаў яшчэ да службы ў арміі памочнікам камбайнера. З таго часу ужо больш за 50 гадоў, і падчас службы ў арміі, і падчас вучобы, працуючы механікам у сельскай гаспадарцы, кожную уборачную садзіўся за штурвал камбайна. Арсеній Сідаровіч адшчыраваў на жніве больш за 30 сезонаў. Апошніх 19 гадоў – на адным камбайне. Загадчык участка Мікалай Паўлянок у сельскай гаспадарцы – з 1978 года. Правёў 42 пасяўныя і ўборачныя кампаніі.
Музычныя нумары прадставілі работнікі раённага цэнтра культуры, ансамбль народных інструментаў “Ярмарка” і беларускі ансамбль - фольк-шоу “Забабоны”.
Не сумавалі на “Дажынках” і дзеці.
Галіна АНТОНАВА.
Фота аўтара.