Хлеб ідзе, шырэй дарогу!

 

Хлеб ідзе, шырэй дарогу!

Экономика
21.08.2020
3812

Сабраць ураджай да апошняга зярнятка. Хутка і якасна. Менавіта апошнія зярняткі і збіраюць на гэтым тыдні аграрыі Смаргоншчыны. Цёмнае неба так і папярэджвае: хутка дождж, спяшайцеся, хлебаробы. І яны шчыруюць, як могуць.

IMG_5547.JPG

Толькі на хвіліну спынілі работу рупліўцы хлебнай нівы ВКУП “Саўгас Смаргонскі”. Першы намеснік старшыні райвыканкама - начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Сяргей Мядзвецкас і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віталь Івашка прыехалі на поле, каб павіншаваць “тысячнікаў” гаспадаркі: вадзіцеля Леаніда Сіняўскага і старшага камбайнера Івана Вішняка.

Для Леаніда Сіняўскага сёлетняе жніво ўжо дзявятае па ліку. Сем разоў ён прыходзіў на дапамогу гаспадарцы падчас уборачнай кампаніі. А паўтара года таму ўладкаваўся ў ВКУП “Саўгас Смаргонскі” на пастаянна.

“Молада, але не зелена”, – можна так сказаць пра Івана Вішняка. 23-гадовы камбайнер – сапраўдны профі. Пяты сезон ён працуе старшым камбайнерам, а дагэтуль дапамагаў у час жніва бацьку, таксама заўзятаму хлебаробу, неаднаразоваму герою нашых публікацый. Іван Вішняк-старэйшы пайшоў на пенсію, але з гаспадаркі не звольніўся, працуе трактарыстам. А камбайн перадаў у моцныя рукі сына, які, як бачым, ні бацьку, ні гаспадарку не падводзіць.

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.