Смаргонка Вікторыя Гневышава – на «Беларусь 3»

 

Смаргонка Вікторыя Гневышава – на «Беларусь 3»

Общество
04.01.2025
1016

Вікторыя ГНЕВЫШАВА, артыстка смаргонскага раённага Цэнтра культуры, прыняла ўдзел у перадачы «Наперад у мінулае», якая выходзіць на тэлеканале «Беларусь 3». Спявачка выканала песню «Ой дуды, мае дуды…»


Праграма пра фальклорную спадчыну Беларусі «Наперад у мінулае» мае даволі багатую гісторыю. Яе адлік ідзе ад 7 студзеня 2012 года. На працягу гэтага часу аўтар і нязменная вядучая Аксана Вечар са сваёй камандай выпраўляюцца ў экспедыцыю ў адзін з куткоў Беларусі, вывучаюць гісторыю, запісваюць мясцовыя абрады і песні. Па выніках вандроўкі пэўная музычная кампазіцыя набывае новае жыццё. Гэтым разам здымачная група пабывала ў вёсцы Крупіца Мінскага раёна, а смаргонка Вікторыя Гневышава выканала народную песню ў арыгінальнай сучаснай апрацоўцы.

«Песню мы з гукарэжысёрам Генадзем Сыраквашам запісвалі на Белтэлерадыёкампаніі. Для мяне гэта быў першы вопыт работы на беларускім тэлебачанні. Вельмі цікавая праца, – адзначыла Вікторыя. – Упэўнена: песня «Ой, дуды, мае дуды…» спадабаецца слухачам і застанецца ў маім рэпертуары».

Праграма «Наперад у мінулае» з удзелам Вікторыі Гневышавай выйдзе ў эфір у нядзелю, 5 студзеня, пачатак – у 9.50.

Гневышева 1.jpg

Гневышева 2.jpg

Галіна АНТОНАВА

Фота з архіва Вікторыі ГНЕВЫШАВАЙ

Статьи по теме: