Вечарам на цэнтральнай плошчы Смаргони адбыўся канцэрт з удзелам «зорак» беларускай эстрады. Перад смаргонцамі і гасцямі горада выступіла Іскуі Абалян, арт-група “Беларусы” і рок-група “J:Морс”.
Лучшие работники сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности поднялись на сцену за почётными грамотами, дипломами, благодарственными письмами и подарками.
Непадалёку ад ад летняга амфітэатра і моста праз рачулку працавала выстаўка паляўнічых сабак. Тут сабраліся гаспадары разам са сваімі чацвераногімі памочнікамі на паляванні.
Пляцоўку ў гарадскім парку, дзе выступалі кінолагі са службовымі сабакамі, шчыльным паўкругам абступілі людзі. Яны з цікавасцю назіралі за тым, як нямецкія і бельгійскія аўчаркі даганяюць умоўных парушальнікаў і затрымліваюць іх. А яшчэ сабакі пераадольвалі бар’еры, выконвалі іншыя каманды, якія ім давалі кінолагі.
На ўскраіне гарадскога стадыёна, дзе падчас маштабных святочных мерапрыемстваў звычайна дэманструюцца спецтэхніка райаддзела па надзвычайных сітуацыях і міліцэйскія аўтамабілі, падчас абласных “Дажынак” размясціліся вальеры, у якіх утрымлівалася сельскагаспадарчая жывёла: цяляты, авечкі, свінні, у клетках – трусы розных парод.
Лёгкаатлетычныя спаборніцтвы «Восеньскія старты» праводзіліся на стадыёне, які знаходзіцца побач з гарадскім паркам.
У спаборніцтвах удзельнічалі ўсе жадаючыя – навучэнцы дзяржаўных устаноў, утварэнняў, аматары бегу.
Па дарожцы стадыёна на хуткасць бегалі мужчыны, жанчыны, хлопчыкі і дзяўчынкі. Вядома ж, дыстанцыі для іх былі розныя.
Пераможцаў і прызёраў чакалі ўзнагароды.
На фестивале-ярмарке тружеников села "Дожинки-2019", который проходит в Сморгони 23 ноября, на улице Гагарина развернулась выставка техники. Здесь можно увидеть модели автомобилей "Хёндай", "Джили", а также технику Минского тракторного завода.
Падчас абласных “Дажынак” праводзілася выстава-конкурс на самую вялікую гародніну “Дары зямелькі беларускай”. Самы вялікі гарбуз на выставу прывезлі са Шчучынскага раёна – ён завесіў амаль 74 кг. У Зельвенскім раёне выгадавалі самую вялікую капусту (10 кг 74 гр) і самы вялікі цукровы бурак (больш за 9,5 кг), у Мастоўскім – самую вялікую моркву (1 кг 36 гр), у Смаргонскім – самую вялікую рэдзьку (1 кг 68 гр), а ў Карэліцкім - самы вялікі бурак сталовы (амаль 4,5 кг), бульбіну (1 кг 42 гр) і кабачок (больш за 10 кг).
У рамках абласных “Дажынак” у фізкультурна-аздараўленчым комплексе «Юнацтва» была праведзена спартакіяда сярод сельскіх жыхароў. У ёй удзельнічалі зборныя каманды раёнаў Гродзенскай вобласці.
Пасля ўрачыстага адкрыцця спартакіяды ў ФАК “Юнацтва” прайшлі спаборніцтвы па баскетболе, падняцці гіры, дартсе.
Кожны жадаючы падчас наведвання экспазіцыі можа не толькі апынуцца ў “сялянскай хатцы”, але і паспрабаваць змалоць у жорнах збожжа, выпрасаваць рушнікі, адгадаць загадкі, паслухаць народныя песні.
Дзеці апынуліся ў свеце гульні і весялосці. Свае анімацыйныя праграмы ў Смаргоні на “Дажынках” прадстаўляюць калектывы з усёй вобласці. Са сваёй тэатралізавана-гульнёвай праграмай выступіў вулічны тэатр “Вір”, які паказаў гледачам яскравае шоу: хаджэнне і танцы на хадулях. У памяшканні кінатэатра “Космас” дзеці акунаюцца ў свет казак, глядзяць выступленне батлейкі і мультфільмы.
Тут смаргонцаў і гасцей свята сустракалі прыгожыя дамы і кавалеры ў гістарычных уборах. Вулічныя мастакі малявалі партрэты, абараначніцы частавалі прахожых смаргонскімі абаранкамі, а смаргонскі мядзведзь нават танцаваў.